Пружанскі завод радыёдэталяў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

ААТ Пружа́нскі заво́д радыёдэта́ляў — прамысловае прадпрыемства ў Пружанах Берасьцейскай вобласьці, заснаванае ў 1967 року.

Хуткія факты Тып, Заснаваная ...

Уваходзіць у склад прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусь.

Remove ads

Вытворчасьць

  • распрацоўка канструктарскае дакумэнтацыі;
  • інструмэнтальная вытворчасьць;
  • ліцьцё тэрмаплястаў;
  • ліцьцё рэактаплястаў;
  • прэсаваньне рэактаплястаў;
  • халоднае штампаваньне;
  • мэханаапрацоўка мэталаў, рамонт і выраб запчастак для тэхнікі АПК;
  • гальванічнае пакрыцьцё вырабаў з мэталу (цынк, цынабісмут, нікель, храмаваньне, срэбраньне) ў звонах і барабанах[1][2].

Мінуўшчына

Заснаваны ў 1967 року як філія 1-га Маскоўскага заводу радыёдэталяў. У траўні 1968 першыя супрацоўнікі былі накіраваныя на стажыраваньне ў Маскву. У сьнежні таго ж року была выпушчаная першая прадукцыя — пераменныя рэзыстары СП3-4.

Завод займаўся вытворчасьцю радыёдэталяў (рэзыстараў) для вайсковае радыёэлектроннае апаратуры. Вытворчасьць была засакрэчаная, і прадпрыемства наогул нельга было згадваць у друку[3].

Першы драўляны будынак заводакіраваньня на вуліцы Чырвонаармейскай не захаваўся. Новы галоўны корпус збудаваны на месцы былога стадыёну.

У пачатку 90-х рокаў вытворчасьць рэзыстараў заняпала, і профіль прадпрыемства перакваліфікаваны. Былі спробы выпускаць мэблевую фурнітуру, плястмасавыя цацкі, мэталаканструкцыі, дробныя мэталічныя запчасткі.

У цяперашні час частка плошчаў здаецца ў арэнду прыватным прадпрыемствам. 25 сакавіка 2012 року на складзе аднаго з арандатараў — ААТ «Нятканы сьвет» — адбыўся пажар, плошча якога склала 2400 м². На тушэньне пажару спатрэбіліся 4 гадзіны, 15 адзінак тэхнікі і 40 выратавальнікаў[4].

Remove ads

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads