Агароднікі (Пружанскі раён)

вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Агаро́днікі[3]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Пружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 4 км на поўнач ад Пружанаў, 16 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце.

Хуткія факты
Remove ads

Этымалёгія назвы

Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад слова «агарод», бо ў гэтай мясцовасьці жылі паселеныя фэўдаламі сяляне, што мелі абавязкі працаваць на невялікіх кавалках зямлі (вывозіць гной, араць, сеяць, касіць, зьбіраць ураджай, малаціць і да т. п.)[4].

Мінуўшчына

Вёска зьявілася пасьля правядзеньня рэформы 1557 року ў Кобрынскай эканоміі. Згаданая пад 1563 рокам, калі 10 сем’ям агароднікаў было выдзелена асобнае месца[4].

За расейскім часам — сядзіба Дабучынскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[5]. У 1886 року 204 жыхары, 20 двароў, піцейны дом.

За польскім часам — у гміне Дабучын Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[6]. У 1921 — 123 жыхары, 48 двароў.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 204 жыхары, 20 двароў
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 123 жыхары, 48 двароў; 1970 год — 105 жыхароў (перапіс); 1999 год — 30 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 19 жыхароў, 15 двароў[7]; 2010 год — 4 жыхары; 2012 год — 9 жыхароў, 9 двароў[1]

Транспарт

Аўтамабільная дарога Н554 БелавусаўшчынаПарасьляны[8].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads