Шчарчова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шчарчо́ва[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці, цэнтар Шчарчоўскага сельсавету. Знаходзіцца за 30 км на паўднёвы захад ад Пружанаў, 16 км ад чыгуначнай станцыі Тэўлі на лініі Баранавічы — Берасьце.
Remove ads
Мінуўшчына
У 1563 року належала да Кобрынскай эканоміі ВКЛ, разам зь вёскай Кобцева складала Шчарчоўскае войтаўства[3].
За расейскім часам — у Гарадзечанскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[4]. У 1886 — 513 жыхароў, 50 двароў, піцейны і вінакурны заводы. Паводле перапісу 1897 року 686 жыхароў, 102 двары, вятрак, хлебазапасны магазін. На пачатку XX стагодзьдзя 536 жыхароў.
За польскім часам — у гміне Гарадзечна Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[5]. У 1921 року 548 жыхароў, 139 двароў.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у складзе Шарашоўскага раёну Берасьцейскай вобласьці, з 12 кастрычніка 1940 цэнтар сельсавету. З 17 сьнежня 1956 у складзе Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1970 год — 291 жыхар; 1999 год — 644 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 486 жыхароў, 165 гаспадарак; 2005 год — 464 жыхары, 163 двары[6]; 2010 год — 419 жыхароў
Інфраструктура
Аддзяленьне сувязі, крама, фэльчарска-акушэрскі пункт, сярэдняя школа-сад, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўваньня насельніцтва, рамонтна-мэханічныя майстэрні.
Транспарт
Аўтамабільныя дарогі Н525 Шчарчова — Шарашоў і Н542 Шчарчова — Хіцёўшчына — Крыніца[7].
Турыстычная інфармацыя
- Братэрская магіла (1941—1944)
Крыніцы і заўвагі
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads