Прымэйра-Ліга 2019—2020 гадоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Прымэйра-Ліга 2019—2020 гадоў — 86-ы розыгрыш Прымэйра-Лігі, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Партугаліі. Сэзон пачаўся 9 жніўня 2019 году, 12 сакавіка 2020 году розыгрыш спынілі ў зьвязку з пандэміяй каранавірусу. Матчы ўзнавіліся 3 чэрвеня 2020 году без гледачоў, спаборніцтва завяршылася 26 ліпеня 2020 году.

Чэмпіёнам стаў «Порту», які тым самым здабыў свой 29-ы тытул у найвышэйшым дывізіёне.

Remove ads

Клюбы

У турніры бралі ўдзел 18 клюбаў, зь якіх 15 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а два клюбы прасунуліся з Другой лігі — «Пасуш дзі Фэрэйра» і «Фамалікан»; таксама месца ў Прымэйра-Лізе паводле рашэньня суду атрымаў «Жыл Вісэнці» з трэцяга дывізіёну. Гэтыя клюбы замянілі «Шавіш», «Насьёнал» і «Фэйрэнсі».

Табліца

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Партугальская ліга
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў; 6) Лік перамог; 7) Забітыя мячы; 8) Дадатковыя матчы.
Заўвагі:
  1. Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою: «Брага» — 1, «Спортынг» — 0
  2. Паколькі пераможца Кубка Партугаліі «Порту» кваліфікаваўся ў Лігу чэмпіёнаў празь месца ў лізе, кваліфікацыя ў трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы перайшла ад трэцяй да чацьвёртай каманды лігі, а кваліфікацыя ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы перайшла ад чацьвёртай да пятай каманды лігі.
  3. Пункты ў гульнях паміж сабою: «Марэйрэнсі» — 9, «Санта-Клара» — 7, «Жыл Вісэнці» — 1
  4. Пункты ў гульнях паміж сабою: «Марытыму» — 12, «Баавішта» — 4, «Пасуш дзі Фэрэйра» — 1
  5. «Віторыя» Сэтубал і «Авіш» не прадаставілі дакумэнтаў для ліцэнзаваньня на сэзон 2020—2021 гадоў для ўдзелу ў Прымэйра-Лізе і Лізе 2 адпаведна, таму Партугальская прафэсійная футбольная ліга адправіла клюбы ў трэці дывізіён. Як вынік, «Партыманэнсі» (17-е месца) прапанавалі застацца ў Прымэйра-Лізе на сэзон 2020—2021 гадоў.
Remove ads

Вынікі гульняў

Больш інфармацыі Гаспадары↓ \ Госьці→, Аві ...
Крыніца: Партугальская ліга
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.

Бамбардзіры

Больш інфармацыі Месца, Гулец ...

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads