Алекс Тэлес
бразыльскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Але́кс Тэ́лес (па-партугальску: Alex Telles; нар. 15 сьнежня 1992 году) — бразыльскі футбаліст, левы абаронца бразыльскага клюбу «Батафогу».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Хлопцам быў залічаны да клюбу «Жувэнтудзі», у складзе якой дэбютаваў у прафэсійным футболе 24 студзеня 2011 году. Свой першы гол забіў 20 жніўня ў хатнім нічыйным матчы (1:1) супраць «Крузэйру». У сьнежні Тэлес прыяднаўся да «Грэмію», пасьля таго як ягоны папярэдні клюб усталяваў партнэрскія дачыньнені з новым клюбам[3]. У кашулі «Грэмію» дэбютаваў 3 лютага 2013 году ў матчы супраць «Інтэрнасьёналу»[4]. 26 траўня згуляў свой дэбютны матч у Сэрыі А, зьявіўшыся ў сустрэчы супраць «Наўтыкі»[5].
22 студзеня 2014 году пасьля доўгіх перамоваў Тэлес перайшоў у турэцкі клюб «Галатасарай» за 6 мільёнаў эўра, падпісаўшы кантракт, паводле якога мусіў заставацца ў клюбе да 2018 году[6]. Аднак, лёс склаўся крыху іначай. Празь неблагія выступы ўжо ў жніўні 2015 году быў арандаваны італьянскім «Інтэрнацыянале». Свой першы матч у італьянскай Сэрыі А згуляў 13 верасьня, зьявіўшыся ў мілянскім дэрбі, які скончыўся перамогай «Інтэру» над «Мілянам» зь лікам 1:0[7]. Па вяртаньні з арэнды перайшоў у партугальскі «Порту» за 6,5 мільёнаў эўра. У гэтай дружыне бразылец згуляў некалькі сэзонаў, стаўшы гульцом першай адзінаццатцы.
У кастрычніку 2020 году прыяднаўся да «Манчэстэр Юнайтэд», але асноўным футбалістам у ангельскім клюбу ня быў. Сэзон 2022—2023 гадоў правёў у арэндзе ў гішпанскай «Сэвільлі»[8][9]. Улетку 2023 году стаў футбалістам саудаўскага клюбу «Аль-Наср». Не зважаючы на тое, Тэлес гуляў часта цягам сэзону 2023—2024 гадоў і ўзяў удзел у 40 матчах, ягоны кантракт з клюбам быў скасаваны 2 верасьня 2024 году. Адразу, абаронца вярнуўся на радзіму, узгадніўшы кантракт з «Батафогу»[10].
Міжнародная
У сакавіку 2019 году атрымаў першы выклік у нацыянальную зборную Бразыліі[11]. Дэбютаваў у складзе каманды 23 сакавіка 2019 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Панамы, выйшаўшы ў асноўным складзе. 7 лістапада 2022 году Тэлес быў улучаны ў заяўку зборнай на чэмпіянат сьвету 2022 году[12], аднак турнір для яго скончыўся пасьля траўмы правага калена, якую ён атрымаў у апошнім матчы групавога этапу супраць зборнай Камэруну[13].
Remove ads
Дасягненьні
«Галатасарай»:
- Чэмпіён Турэччыны: 2015
- Уладальнік Кубка Турэччыны: 2014, 2015
- Уладальнік Супэркубка Турэччыны: 2015
«Порту»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2018, 2020
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2020
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2018
«Сэвільля»:
- Пераможца Лігі Эўропы: 2023
«Батафогу»:
- Чэмпіён Бразыліі: 2024
- Уладальнік Кубка Лібэртадорэс: 2024
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads