Прыручэньне
працэс, пры якім папуляцыі жывёлаў альбо расьлінаў прывыкаюць да чалавечага забесьпячэньня й кантролю From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прыручэ́ньне ці дамэстыка́цыя (ад лац. domesticus) — працэс, пры якім папуляцыі жывёлаў альбо расьлінаў, праз працэс адбору, прывыкае да чалавечага забесьпячэньня й кантролю. Вызначальнай характарыстыкай прыручэньня зьяўляецца штучны адбор чалавекам. Людзі ўзялі групы жывёлаў і расьлнаў пад свой кантроль і клопат дзеля самых разнастайных мэт: дзеля вытворчасьці прадуктаў харчаваньня альбо каштоўных тавараў, як то напрыклад, воўны, бавоўны альбо шоўку, дзеля дапамогі ў розных відах працаў, як то транспарт, ахова й вайна, а таксама дзеля навуковых дасьледаваньняў, альбо проста каб атрымліваць асалоду ад сумеснага жыцьця.

Расьліны, якія былі прыручаныя ў першую чаргу дзеля эстэтычнай асалоды, як правіла, называюцца хатнімі расьлінамі ці дэкаратыўнымі расьлінамі, у той час як прыручаныя дзеля буйнамаштабнай вытворчасьці прадуктаў харчаваньня, як правіла, называюць культурамі. Можна правесьці адрозьненьне паміж тымі прыручанымі расьлінамі, якія былі наўмысна зьменены альбо выбраны дзеля спэцыяльных пажаданых характарыстык, і тых, якія па сутнасьці не адрозьніваюцца ад сваіх дзікіх субратаў, мяркуючы, што прыручэньне не абавязкова маецца на ўвазе як фізычная мадыфікацыя.
Сабака быў першым прыручаным хрыбетным[1][2]. Ён быў прыручаны ў Эўразіі да канца эпохі позьняга плейстацэну, задоўга да вырошчваньня й да прыручэньня іншых жывёлаў[2]. Археалягічныя й генэтычныя зьвесткі сьведчаць аб тым, што на працягу доўгага часу быў распаўсюджаны двунакіраваны абмен генаў паміж дзікімі й свойскімі жывёламі, як то аслоў, коней, вярблюдавых, коз, авечак і сьвіней[3]. Улічваючы значэньне й каштоўнасьць у рамках эвалюцыі чалавека й ягоных дэмаграфічных зьмяненьняў, прыручэньне прыцягвае навукоўцаў з розных галін навукі, як то археалёгіі, палеанталёгіі, антрапалёгіі, батанікі, заалёгіі, генэтыкі й экалягічных навук. Сярод птушак, на сёньня асноўным прыручаным відам зьяўляецца курыца, бо яна зьяўляецца крыніцай атрыманьня мяса й яек, хоць эканамічна больш каштоўнымі птушкамі зьяўляецца індык, цацарка ды іншыя віды. Найстарэйшымі бесхрыбетнымі прыручанымі чалавекам зьяўляюцца пчолы й ядвабнік.
Прыручэньне расьлінаў пачалося па меншай меры 12 тысяч гадоў таму. Першымі зь іх зьяўляюцца збожжавыя культуры, якія пачалі культывавацца на Блізкім Усходзе.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads