Ахова
вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ахо́ва[1] — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Цэнтар Ахоўскага сельсавету. На поўдзень ад вёскі праходзіць аўтастрада Гомель — Кобрынь М10.
Remove ads
Гісторыя
- 1495 г. — першая згадка: кароль Казімер Ягелончык падараваў Ахова пінскаму францысканскаму манастыру (належала гэтаму каталіцкаму ордэну да другой трэці XIX ст.)[2].
- 1758 г. — на сродкі францысканцаў пабудавана ўніяцкая царква з дрэва. У 1786 г. пасьля пажару перабудавана ў касьцёл. У 1864 г. касьцёл перабудаваны ў праваслаўны храм. У 1924 г. храм перайшоў да католікаў, а пасьля Другой сусьветнай вайны вярнуўся да праваслаўных[2].
- Другая трэць XIX ст. — паселішча пераходзіць у дзяржаўную ўласнасьць, налічвалася каля 40 гаспадарак[2].
- Пачатак XX ст. — у вёсцы знаходзілася народнае вучылішча[2].
- 1920—1930-я гг. — дзейнічаў каапэратыў «Рольнік»[2].
- 1990-я гг. — адбудавана капліца над крыніцай[3].
- 29 сьнежня 2010 г. — вёска Ахова ператворана ў аграгарадок[4].
Remove ads
Насельніцтва
- 2009 год — 563 жыхары
- 1999 год — 640 жыхароў
- 1998 год — 287 гаспадарак, 621 жыхар[2]
Славутасьці
- Сьвята-Крыжаўзьвіжанская царква (1758) —
Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 112Г000550
- Старыя хрысьціянскія могілкі
- Капліца (1990-я гг.)
- Крыніца — помнік прыроды
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads