Прэзыдэнт Рэспублікі Сэрбскай Краіны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Прэзыдэ́нт Рэспу́блікі Сэ́рбскае Кра́іны (па-сэрбску: Предсједник Републике Српске Крајине / Predsjednik Republike Sprske Krajine)— кіраўнік дзяржавы, выступае ад імя Рэспублікі Сэрбскае Краіны ў адносінах зь іншымі дзяржавамі і міжнароднымі арґанізацыямі.

Хуткія факты Узначальвае, Афіцыйная рэзыдэнцыя ...

У адпаведнасьці з артыкулам 81 Канстытуцыі Рэспублікі Сэрбскае Краіна, Прэзыдэнт Рэспублікі Сэрбскае Краіна абіраўся грамадзянамі Сэрбскае Краіны на ґрунце ўсеагульнага, роўнага й прамога выбарчага права шляхам тайнага галасаваньня тэрмінам на пяць рокаў. Адна й тая ж асоба ня можа быць абраная Прэзыдэнтам Рэспублікі Сэрбскае Краіны больш ніж на два тэрміны запар. Новаабраны Прэзыдэнт Рэспублікі Сэрбскае Краіны ўступае ў пасаду не пазьней, ніж праз 30 дзён пасьля афіцыйнага абвяшчэньня вынікаў выбараў.

Remove ads

Прысяга Прэзыдэнта Рэспублікі Сэрбскае Краіны

Заклињем се да ћу све своје снаге посветити очувању суверености цјелине територије Републике Српске Крајине, остваривању националних интереса српског народа, људских и грађанских слобода и права, поштовању и одбрани Устава и закона, очувању мира и благостања српског народа и свих грађана и да ћу савјесно и одговорно испуњавати све своје дужности.
Remove ads

Паўнамоцтвы Прэзыдэнта Рэспублікі Сэрбскае Краіны

У вобласьці нацыянальнае бясьпекі й абароны:

  • Прэзыдэнт па пасадзе ё Вярхоўным Галоўнакамандоўцам Узброеных Сілаў Рэспублікі Сэрбскае Краіны, як у ваенны, так і ў мірны час у адпаведнасьці з Канстытуцыяю Рэспублікі Сэрбскае Краіны і рашэньнямі Вышэйшае рады абароны пад старшынствам Вярхоўнае рады абароны, і ажыцьцяўляў кіраўніцтва ў сфэры нацыянальнае бясьпекі й абароны дзяржавы[1].

Іншыя паўнамоцтвы:

  • зьдзяйсьняе памілаваньне[2];
Remove ads

Прэзыдэнты Рэспублікі Сэрбскае Краіны

Больш інфармацыі №, Імя (нар-пом) ...

Усе яны абвінавачаныя Гааґскім трыбуналам. Мілан Бабіч прызнаў віну і быў засуджаны да 13 рокаў зьняволеньня, але зьдзейсьніў самагубства ў 2006 годзе[3]. Мілан Мартыч быў прысуджаны да 35 рокаў зьняволеньня і адбывае тэрмін у Тарту, Эстоніі. Пасьля арышту колішняга камандзіра фармаваньняў басьнійскіх сэрбаў Стояна Жупляніна 11 чэрвеня 2008 року, арышту колішняга палітычнага лідэра басьнійскіх сэрбаў Радавана Караджыча 21 ліпеня 2008 року і арышту колішняга камандзіра войска басьнійскіх сэрбаў Ратка Младзіча 26 траўня 2011 року, Горан Хаджыч заставаўся самаю разшуквальнаю МТБЮ асобаю. Улады Сэрбіі аб’явілі ўзнагароду за інфармацыю пра месцазнаходжаньне Хаджыча ў 5 мільёнаў эўра. Горан Хаджыч пасьля сямірочнага вышуку быў арыштаваны 20 ліпеня 2011 року[4][5].

Гісторыя

Гісторыя прэзыдэнцтва Рэспублікі Сэрбскае Краіны распачынаецца з 19 сьнежня 1991 пасьля яе ўтварэньня й абвяшчэньня незалежнасьці.

Заўвагі

  1. выканаўца абавязкаў
  2. (сьнежань 1993 — студзень 1994) абраны ў сьнежні, але ў студзені 1994 на новых выбарах перамог Мілан Мартыч

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads