Прэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2014 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прэзыдэ́нцкія вы́бары ў Слава́ччыне 2014 го́ду — чацьвертыя ўсенародныя выбары ў гісторыі сувэрэннай Славацкай Рэспублікі, якія праходзілі 15 сакавіка (1-ы тур) і 29 сакавіка (2-і тур)[1].
У 1-м туры ўзялі ўдзел 14 кандыдатаў, сярод якіх 7 беспартыйных. У другі тур прайшлі кандыдат ад партыі Курс — сацыяльная дэмакратыя Робэрт Фіца (з 28% галасоў) і філянтроп і прадпрымальнік Андрэй Кіска (24%). У другім туры перамог Андрэй Кіска, набраўшы 59,38% галасоў выбарцаў супраць 40.61% у Фіцы[2].
Дзейны прэзыдэнт Іван Гашпаравіч ня браў удзелу ў выбарах, паколькі абмежаваны двума тэрмінамі[3].
Remove ads
Кандыдаты
- Д’юла Бардаш — вылучэнец Партыі вугорскай грамады
- Ёзэф Бэгіл — бізнэсоўца, грамадзкі дзяяч
- Павал Грушаўскі — кансэрватыўны палітык Хрысьціянскага дэмакратычнага руху
- Андрэй Кіска — базнэсоўца, філянтроп
- Мілан Княжка — актор, лідэр Аксамітнай рэвалюцыі
- Станіслаў Марцінчка — бізнэсоўца, лідэр Кааліцыі грамадзянаў Славаччыны
- Гелена Мезенская — дэпутатка ад Звычайных людзей і незалежных асобаў
- Мілан Мэлнік — навукоўца ў галіне каардынацыйнай і біянеарганічнай хіміі
- Радаслаў Прохазка — юрыст, былы сябра Хрысьціянскага дэмакратычнага руху
- Робэрт Фіца — дзейны прэм’ер-міністар, вылучэнец Курсу — сацыяльная дэмакратыя
- Вільям Фішэр — кардыёхірург
- Ян Чарнагурскі — экс-старшыня Хрысьціянскага дэмакратычнага руху
- Ёзэф Шымка — мэр Рымаўскай Собаты
- Ян Юрышта — колішні амбасадар у Аргентыне, вылучэнец Камуністычнай партыі
Remove ads
Вынікі


Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads