Андрэй Кіска

славацкі прадпрымальнік, палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Андрэй Кіска
Remove ads

Андрэ́й Кі́ска (па-славацку: Andrej Kiska; нарадзіўся 2 лютага 1963, Попрад, ЧССР) — прэзыдэнт Славаччыны (з 2014), славацкі прадпрымальнік, мэцэнат. Мэнэджар року-2006, ляўрэат прэміі «Крышталёвае крыло» за філянтрапію (2011).

Хуткія факты 4-ы прэзыдэнт Славаччыны, Папярэднік ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў Попрадзе ў сям’і настаўнікаў. Скончыў электратэхнічны факультэт Браціслаўскага тэхнічнага ўнівэрсытэту са званьнем інжынэра-мікраэлектроніка. Працаваў праектантам у Попрадзе[1]. У 1990 року зьехаў у Злучаныя Штаты, дзе працаваў на будоўлі, помпавай станцыі і ў рэстаране хуткага харчаваньня[2][3].

Неўзабаве інвэставаў увесь заробак у акцыі амэрыканскай брокерскай кампаніі, якая дзейнічала на таварнай біржы. Праз тры тыдні яна, аднак, збанкрутавала[3]. Паводле ўласнага прызнаньня, ягоны побыт у ЗША вызначыў будучую кар’еру: «З Амэрыкі я вярнуўся зь непахісным намерам займацца прадпрымальніцтвам»[4].

Андрэй Кіска вярнуўся на радзіму ў сьнежні 1991[3]. У сакавіку 1992 разам з братам Яраславам і стрыем Быстрыкам заснаваў у Кежмарку таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Triangle group international»[5][6], якое дзейнічала як філія аднайменнай кампаніі з Паўночнае Караліны, належнай іхнім сябрам[3]. Фірма валодала сеткаю ювэлірных майстэрняў у Славаччыне і мела філію ў Остраве. Пасьля няўдачы з вырабам уласных залатых упрыгажэньняў яна занялася закупкай іх у славацкіх і чэскіх вытворцаў і перапродажам у Злучаных Штатах. З гэтаю мэтай у ЗША яны заснавалі кампанію «Eurogold», якая, аднак, ня вытрымала канкурэнцыі[3].

8 кастрычніка 1996 прадпрымальнікі заснавалі ТАА «TatraCredit»[7], якая займалася набыцьцём бытавой электронікі непасрэдна ад вытворцы, пасьля прадаючы яе пакупнікам у растэрміноўку. Пазьней асартымэнт таксама пашырыўся на мэблю, спартовыя тавары, цацкі і да т. п. У 1999 Кіскі заснавалі акцыянэрнае таварыства «Quatro»[8], якое прапаноўвала афармленьне растэрміноўкі непасрэдна ў крамах. Як зазначыў Андрэй Кіска: «Гэта тыповая амэрыканская мадэль, калі вы валодаеце пасьпяховаю фірмаю і самі ствараеце ёй канкурэнцыю»[4].

Сетка зьвязаных фірмаў «TatraCredit» і «Quatro» паступова дапоўнілася акцыянэрным таварыствам «Slovenská požičovňa»[9], Q — CAR[10] і «Slovenské kreditné karty»[11], дзякуючы чаму стала найбуйнейшай у Славаччыне крэдытнай фірмай з прыкладна 400 000 кліентаў[3]. У сьнежні 2004 пяць гэтых кампаніяў набыў Усеагульны крэдытны банк[12] ды ўлучыў іх у структуру холдынгавае кампаніі «Consumer Finance Holding»[13][14].

У 2006 року Андрэй Кіска разам з былым калегам і заснавальнікам рэклямнае агенцыі Ігарам Бросманам заснаваў некамэрцыйную арганізацыю «Добры анёл»[15]. У 2011 атрымаў узнагароду «Крышталёвае крыло» за філянтрапію[16].

У 2014 року перамог на прэзыдэнцкіх выбарах, у другім туры набраўшы 59,38 % галасоў.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads