Прэны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Прэны
Remove ads

Прэ́ны (лет. Prienai) — места ў Летуве, на рацэ Нёмане. Адміністрацыйны цэнтар Прэнскага раёну Ковенскага павету. Насельніцтва на 2023 год — 8 894 чалавекі. Знаходзяцца за 39 км ад Коўна і за 40 км ад Мар’ямпалю.

Хуткія факты

Прэны — магдэбурскае места гістарычнай Ковеншчыны, якое ўлады Летувы абвясьцілі часткай этнаграфічнага рэгіёну «Сувалкія».

Remove ads

Назва

Летувіскія аўтары тлумачаць назву места ад адпаведнага прозьвішча, тлумачэньня якога зь летувіскай мовы, аднак, не падаюць[1].

Гісторыя

Упершыню ўпамінаюцца ў 1502 годзе. У 1644 годзе кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза перадаў паселішча Мікалаю Глінскаму. У 1609 годзе Прэны атрымалі Магдэбурскае права і ўласны герб. У 1773 годзе Прэны перайшлі да Сапегаў. У 1791 годзе Сойм аднавіў правы самакіраваньня, надаў месту пячатку і герб.

У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай Прэны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мар’ямпальскім павеце.

У 1920 годзе Прэны ўвайшлі ў склад Летувы. З чэрвеня 1941 да 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Нацысцкай Нямеччыны.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1827 год — 1972 чалавекі
  • 1862 год — 2688 чалавек
  • 1878 год — 2986 чалавек[2]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads