Пунск
вёска ў Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пунск (польск. Puńsk) — вёска ў Польшчы, на беразе возера Пуні. Цэнтар сельскай гміны Сейненскага павету Падляскага ваяводзтва. Знаходзіцца за 5 км на захад ад граніцы зь Летувой.
Пунск — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Троччыны.
Remove ads
Назва
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Пунск датуецца 1597 годам, калі Станіслаў Заліўскі заснаваў тут мястэчка і збудаваў касьцёл. У гэты час Пунск уваходзіў у склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.
У 1647 годзе кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Пунску Магдэбурскае права і герб[2]. У 1700 годзе тут дзеялі школа і шпіталь[3].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Пунск апынуўся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губэрні. На 1827 год у мястэчку было 82 будынкі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Пунск занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Найноўшы час
У 1919—1920 гадох каля Пунску адбываліся баі паміж польскімі і летувіскімі войскамі. 19 ліпеня 1920 году мястэчка занялі летувіскія войскі ў зьвязе з бальшавікамі, у 1921 годзе — польскія войскі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Пунск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
За часамі Другой сусьветнай вайны зь верасьня 1939 да 1945 году Пунск знаходзіўся пад акупацыяй нацысцкай Нямеччыны.
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва Пунску скарачаецца ў выніку нізкае нараджальнасці. У Пунску маецца найбольшая колькасьць летувісаў у Польшчы. Існуе іх грамада — Летувіскае грамадзка-культурнае таварыства.
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 748 чал.[4]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 1336 чал.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1877—1881)
- Могілкі: каталіцкія, капліца; юдэйскія
- Плябанія (1873)
- Сынагога (канец XIX — пачатак XX ст.)
Галерэя
- Краявіды Пунску
- Капліца
- Плябанія
- Сынагога
- Заезны дом
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads