Пустынь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пустынь
Remove ads

Пу́стынь — манаскае пасяленьне ў традыцыі праваслаўя, звычайна аддалены ад асноўнага манастыра скіт, які разьмяшчаўся ў незаселеным людзьмі месцы. Раней пустынямі называлі невялікія мужчынскія манаскія абшчыны, якія мелі звычайна не больш за адзін храм. У далейшым такі манастыр мог значна вырасьці ў памерах, але захаваць у сваім назове слова пустынь.

Thumb
Раства Прасьвятой Багародзіцы Глінская пустынь. Глухаўскі раён, Сумская вобласьць, Украіна. 2010.

У цяперашні час уваходзіць у склад назвы некаторых манастыроў, напр., Сьвята-Пакроўская Галасееўская пустынь у Кіеве.

У 2015 г. пры археалягічных раскопках на селішчы Сьвята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра (в. Лаўрышава, Шчорсаўскі сельсавет, Наваградзкі раён, Гарадзенская вобласьць) выяўлена сярэдневяковая прыкладна́я матрыца пячаткі XIII — XIV стст., надпіс на якой прачытаны як «Сьвятая пу́стынь» у спалучэньні грэцкай і старажытнарускай моў[1] (аднак існуе і меркаваньне, што надпіс зроблены на габрэйскай мове і перадае габрэйскае імя).

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads