Сумская вобласьць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сумска́я во́бласьць (па-ўкраінску: Сумська область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 23 834 км². Насельніцтва — 1 123 448 чалавек (2015). Адміністрацыйны цэнтар — места Сумы.
Remove ads
Геаграфічныя зьвесткі
Месцазнаходжаньне
Разьмешчаная на паўночным усходзе Ўкраіны.
На поўначы ды ўсходзе вобласьць мяжуе з Бранскай, Курскай і Белгародзкай абласьцямі Расеі. На поўдні, усходзе ды захадзе Сумшчына мяжуе з Харкаўскай, Палтаўскай ды Чарнігаўскай абласьцямі Ўкраіны.
Клімат
Клімат умерана кантынэнтальны. Зіма прахалодная, лета не сьпякотнае. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −7,5 °C, ліпеня +19 °C. Максымум ападкаў выпадае ўлетку ў выглядзе дажджоў.
Рэльеф
Тэрыторыя вобласьці часткова знаходзіцца ў межах Сярэдярускага ўзвышша і Прыдняпроўскай нізіны.
Водныя аб’екты
Рэкі належаць да басэйну Дняпра і ў большасьці сваёй зьяўляюцца яго левымі прытокамі. Найвялікшыя зь іх — Дзясна, Сейм, Сула, Псел, Ворскла. У далінах рэчак — шматлікія азёры-старыцы й балоты, шмат штучных сажалак.
Remove ads
Гісторыя
Сумская вобласьць была ўтвораная 10 студзеня 1939 року ў межах УССР.
Насельніцтва
Колькасьць
1939 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2015 |
---|---|---|---|---|---|---|
1 707 000 | 1 508 294 | 1 504 679 | 1 462 566 | 1 432 652 | 1 299 746 | 1 123 448 |
Мова
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Вобласьць налічвае 18 адміністрацыйных раёнаў, 15 местаў, зь якіх 7 — абласнога значэньня, 20 мястэчак, 57 пасёлкаў, 1434 вёскі.
Месты
Абласнога значэньня
Раённага значэньня
Асобы
- Алена Зубрылава — беларуская і ўкраінская біятляністка, нарадзілася ў горадзе Шостка
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads