Пячатка з раскопак у Лаўрышаве
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пячатка з раскопак у Лаўрышаве — прыкладна́я каменная пячатка-матрыца, выяўлена ў 2015 годзе пры археалягічных раскопках на селішчы Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра (вёска Лаўрышава, Шчорсаўскі сельсавет, Наваградзкі раён, Гарадзенская вобласьць). Формай падобная да бруска, на адной з тарцовых граняў выразаны надпіс у 2 радкі. Адметнасьць знаходкі ў захаванасьці менавіта матрыцы, бо звычайна сярэднявечныя пячаткі знаходзяць у выглядзе адбіткаў. Аналягаў у Беларусі няма.

Паводле Галіцка-Валынскага летапісу, манастыр «на рацэ на Нёмане, паміж Літвой і Наваградкам»[1] заснаваў каля 1260 году сын вялікага князя Вялікага княства Літоўскага Міндоўга — Войшалк (вялікі князь літоўскі ў 1264—1267 гадах). Згодна царкоўнаму паданьню, манастыр быў заснаваны ў сярэдзіне XIII ст. прападобным ігуменам Елісеем.
Remove ads
Археалягічныя дасьледаваньні ў Лаўрышаве

Месцазнаходжаньне Лаўрышаўскага манастыра з XVI ст. вядома па дакумэнтах. Археалягічныя абсьледаваньні ў Лаўрышаве пачаў у 1990 годзе Аляксандар Краўцэвіч, які зрабіў выснову: «На падставе здабытага падчас раскопак археалягічнага матэрыялу можна сьцвярджаць, што мы знайшлі культурны слой Лаўрышаўскага манастыра[2]». У 2011—2015 гадох раскопкі ў гэтым месцы праводзілі Лаўрышаўскія археалягічныя экспэдыцыі, якія складаліся з добраахвотнікаў, навуковы кіраўнік — С. Я. Рассадзін, доктар гістарычных навук, прафэсар гісторыі, прафэсар катэдры гісторыі Беларусі і паліталёгіі факультэту інфармацыйных тэхналёгіяў Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту. Па выніках дасьледаваньняў ім была зроблена выснова, што манастыр існаваў на гэтым месцы з часу заснаваньня ў XIII ст.[3]
Remove ads
Выяўленьне пячаткі
У экспэдыцыі вялася палявая апрацоўка археалягічных матэрыялаў, знаходка была папярэдне вызначана як каменны брусок і вылучана для далейшага навуковага дасьледаваньня[4]. Ёй быў нададзены шыфр «Л15 37/5».
Пры абсьледаваньні знаходкі ў Менску С. Рассадзін выявіў на тарцы бруска надпіс. На меркаваньне С. Рассадзіна, знаходка выраблена са сланцавага каменя, які здабывалі і апрацоўвалі ў Сярэднявеччы да XIII ст.[5] (сланцавыя вырабы зьяўляюцца ў археалёгіі датавызначальнымі прадметамі, паколькі ў 1240 г. камнездабыўныя майстэрні былі разбураны падчас мангола-татарскага нашэсьця і пазней не аднаўляліся[6]). Для прачытаньня надпісу знаходка была перададзена сьпэцыялісту па эпіграфіцы, кандыдату гістарычных навук І. Л. Калечыц (дацэнт катэдры дапаможных гістарычных дысцыплін і мэтодыкі выкладаньня гісторыі гістарычнага факультэту БДПУ імя Максіма Танка, г. Менск).
Remove ads
Прачытаньне і вызначэньне
Прачытаньне надпісу ў лябараторных умовах і вызначэньне тыпу знаходкі прапанавала Іна Калечыц. Паводле яе высновы, артэфакт зьяўляецца пячаткай, а надпіс чытаецца як Сьвятая пу́стынь, пры гэтым першае слова напісана скарочана на грэцкай мове[7], што было характэрна для XII—XIV стагодзьдзяў: Ά(για) Пꙋ[С]ТІN[8]. (Літару «н» ва ўсходнеславянскай кірыліцы да XIV ст. пісалі ў грэц. форме Ν.) У такім разе, знаходка папаўняе шэраг раньніх пячатак часоў Вялікага Княства Літоўскага.
Іншае меркаваньне, па апублікаваных фатаздымках матрыцы і адбітку, выказаў журналіст Сяргей Шупа. На яго думку, на здымках «можна… безь вялікіх намаганьняў» прачытаць напісанае яўрэйскім шрыфтам імя Іцхак Айзік (יצחק אייזיק)[9]. Пры такім прачытаньні крайняя правая літара ў першым радку і крайняя левая літара ў другім радку на пячатцы адсутнічаюць.
Прадстаўленьне
У Лаўрышаве 1 лістапада 2015 года[10] адбылося прадстаўленьне пячаткі грамадзкасьці[11], а 5 лістапада, у дзень прастольнага сьвята Лаўрышаўскага манастыра, пячатка разам з археалягічнай экспазыцыяй была паказана мітрапаліту Менскаму і Заслаўскаму, Патрыяршаму экзарху ўсяе Беларусі Паўлу, духавенству і гасьцям[12].
Паведамленьне С. Я. Рассадзіна і І. Л. Калечыц «Каменная матрыца пячаткі з Лаўрышаўскага манастыра» было ўключана ў праграму міжнароднай навуковай канфэрэнцыі «Вялікае Княства Літоўскае: палітыка, эканоміка, культура», у сэкцыі «Духоўная і матэрыяльная культура» (5—6.11.2015, Менск)[13].
Remove ads
Навуковая публікацыя
- Рассадин, С.Е. Каменная матрица печати из Лавришевского монастыря / С.Е. Рассадин (рас.) // Вялікае Княства Літоўскае: палітыка, эканоміка, культура: зб. нав. арт. У 2 ч. Ч. 2 / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад.: А. А. Скеп'ян; рэдкал.: У. Р. Гусакоў [і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2017. — 498 с.: іл. — С. 210—216. — ISBN 978-985-08-2138-6.
Крыніцы
Вонкавыя
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads