Пэдру Нэту

партугальскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Пэдру Нэту
Remove ads

Пэ́дру Нэ́ту (па-партугальску: Pedro Neto; нар. 9 сакавіка 2000) — партугальскі футбаліст, нападнік ангельскага клюбу «Чэлсі» і нацыянальнай зборнай Партугаліі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Яшчэ хлопцам трапіў у структуру клюбу «Брага». У траўні 2017 году дэбютаваў у галоўнай камандзе браганцаў. 31 жніўня 2017 году Нэту і ягоны таварыш па камандзе Бруну Жардан былі аддадзены ў арэнду італьянскаму «Ляцыё» на два гады з абавязацельствам выкупіць абодвух гульцоў за агульную суму 26 мільёнаў эўра[2][3]. 2 жніўня 2019 году партугалец склаў працоўную ўгоду з ангельскім «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз»[4], дзе гуляў некалькі наступных гадоў. 21 кастрычніка 2023 году Нэту згуляў свой 100-ы матч у Прэм’ер-лізе ў выязным матчы супраць «Борнмуту» (2:1), дзе аддаў галявую перадачу[5]. За гэты час футбаліст стаў адным зь лідэраў каманды. 11 жніўня 2024 году партугалец перайшоў у «Чэлсі» паводле ўмоваў сямігадовага кантракту[6]. Паведамлялася, што сума ўгоды склала 51,3 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў з магчымымі бонусамі ў памеры 2,6 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[7]. Ужо празь сем дзён зьявіўся на замену ў хатнім матчы ангельскай лігі супраць «Манчэстэр Сіці»[8].

Міжнародная

Прыцягваўся да складу моладзевай зборнай Партугаліі. 5 лістапада 2020 году атрымаў дэбютны выклік у асноўную зборную Партугаліі на матчы супраць зборных Андоры і Францыі[9]. 11 лістапада згуляў першы матч у кашулі нацыянальнай каманды ў хатнім таварыскім матчы супраць андорцаў, правёўшы адзін з галоў[10] і стаўшы першым гульцом, народжаным у 2000-х гадах, які прадстаўляў краіну[11]. Нэту быў выключаны з складу зборнай на чэмпіянату сьвету 2022 году праз траўму. Не зважаючы на паўторныя фізычныя праблемы ў наступныя гады, новы трэнэр Рабэрта Мартынэс улучыў нападніка ў заяўку дзеля ўдзелу ў чэмпіянаце Эўропы 2024 году[12].

Remove ads

Дасягненьні

«Ляцыё»:

«Чэлсі»:

Партугалія:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads