Пэр Ліндгальм
швэдзкі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пэр Лі́ндгальм (па-швэдзку: Pär Lindholm; нар. 5 кастрычніка 1991 году) — швэдзкі хакеіст, цэнтральны нападнік клюбу «Шэлефтэо АІК».
Remove ads
Кар’ера
Кар’еру запачаткаваў на радзіме ў клюбе «Шэлефтэо АІК», выхаванцам якога і быў. У 2010 годзе далучыўся да клюбу «Сундсваль» з другога швэдзкага дывізіёну. Наступныя гады правёў у «Пітэо» і «Карльскруне», павярнуўшыся ў элітны дывізіён у «Шэлефтэо АІК» у сэзоне 2014—2015 гадоў. З таго часу замацаваўся ў складзе, а ў сэзоне 2017—2018 гадоў нават стаўся галоўным цэнтравым у Швэдзкай хакейнай лізе. Такі посьпех прыцягнуў увагу з НХЛ, у выніку чаго «Таронта Мэйпл Ліфс» запрапанавала хакеісту кантракт тэрмінам на адзін год[2][3]. Дэбют гульца за акіянам адбыўся 3 кастрычніка 2018 году ў матчы супраць «Манрэалю Канадыенз»[4]. 13 кастрычніка гулец закінуў першую шайбу ў браму «Вашынгтону Кэпіталз»[5]. 25 лютага 2019 году швэд быў абменены на Ніка Пэтана ў «Вініпэг Джэтс», а па сканчэньні сэзону як вольны агент склаў пагадненьне з «Бостанам Бруінз» тэрмінам на 2 гады. Паводле дамовы гулец мусіў зарабіць 850 тысяч даляраў[6]. Праз пандэмію каранавіруса сэзон 2020—2021 гадоў быў прыпынены, таму нападнік вярнуўся ў родны «Шэлефтэо АІК». Сэзон 2021—2022 гадоў правёў у складзе расейскага «Ак Барсу», але ў траўні 2022 году зноўку склаў дамову з «Шэлефтэо АІК»[7].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads