Залескі сельсавет (Валожынскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зале́скі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Новы Двор.
Remove ads
Гісторыя
12 кастрычніка 1940 году створаны як Пятроўшчынскі сельсавет ў складзе Радашкавіцкага раёну Вялейскай вобласьці з цэнтрам у вёсцы Пятроўшчына. 16 ліпеня 1954 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены Гіравіцкаму сельсавету. 26 жніўня 1961 году сельсавет адноўлены ў складзе Валожынскага раёну з цэнтрам у вёсцы Новы Двор, якому перададзены ўсе населеныя пункты скасаванага Гіравіцкага сельсавету. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Маладэчанскага раёну.
8 чэрвеня 1963 году перайменаваны ў Залескі сельсавет, цэнтар перанесены ў вёску Залесьсе. 6 студзеня 1965 году сельсавет перададзены адноўленаму Валожынскаму раёну. 27 лістапада 1989 году цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Новы Двор, 11 населеных пунктаў перададзены ў склад Ракаўскага сельсавету.
28 траўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Агароднікі, Багданава, Будраўшчына, Воўкаўшчына, Гервелі, Гіневічы, Залесьсе, Зьвяркі, Караблі, Карнюткі, Касьцюкі, Крупшчына, Крэчаўцы, Лабы, Новы Двор, Пугачы, Салаўі, Сасноўцы, Сьцяцкі, Татарскія, Татары, Эпімахі — перададзеныя ў склад Ракаўскага сельсавету[1].
Remove ads
Населеныя пункты
- 1 студзеня 1947 — 13
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads