Зьвяркі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зьвяркі́ (па-польску: Zwierki, на мясцовай беларускай гаворцы: Зьверкі́[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Заблудаў.
Празь вёску праходзіць краёвая дарога 19.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі каталікі (парафія Апосталаў Пятра і Паўла ў Заблудаве[3]), пераважна польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыі і праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Заблудаве) зь беларускай нацыянальнай ідэтыфікацяй.
Гісторыя
Зьвяркі ўпершыню ўзгадваюцца ў 1744 г., але напэўна існавалі ўжо ў 16 ст. як вёска Бортнікі. Тутэйшыя мужыкі прыналежалі да заблудоўскага графства Радзівілаў і працавалі ў маёнтку ў Камёнцы[2]. Большасьць старых хатаў у Зьвярках не захавалася, так як у 1901 г. амаль уся вёска згарэла[4]. У міжваенны пэрыяд Зьвяркі прыналежалі да гміны Заблудаў Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 203 жыхароў (99 каталікоў і 105 праваслаўных, усе былі пагалоўна запісаныя палякамі)[5]. У выніку пасьляваенных выездаў беларусаў з Польшчы ў Савецкі Саюз Зьвяркі пакінулі 5 сем’яў[2]. З 2008 г. у Зьвярках дзейнічае праваслаўны манастыр Нараджэньня Бохай Маці (паводле традыцыі лічыцца ён пераёмнікам манастыру ў Ружанастоку). Манастыр пачаўся будавацца ў 1996 г. як памятка ўраджэнцу вёскі — Гаўрыілу Беластоцкаму.
Remove ads
Ураджэнцы
- Гаўрыіл Беластоцкі (1684—1690) — праваслаўны сьвяты мучанік. Кананізаваны ў 1820 Канстантынопальскім патрыярхатам.
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads