Пятро Драчоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пятро́ (Пё́тар Мікала́евіч) Драчо́ў (6 ліпеня 1937, Ленінград, РСФСР, СССР — 8 траўня 2005, Менск, Беларусь) — беларускі графік.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут ў 1964 годзе. У 1964—1986 мастацкі рэдактар часопісу «Бярозка», з 1992 у «Беларускім гістарычным часопісе». Працаваў у кніжнай станковай графіцы[1].
Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Менску[2].
Творы
Сярод твораў: сэрыя акварэляў «Помнікі архітэктуры Беларусі» (1970—1982), «Бярэзінскі запаведнік» (1975—1979), літаграфіі «Кірмаш канца XIX — пач. XX ст.» (1972), «Спынім забойствы...», «Да 500-годзьдзя Міколы Гусоўскага» (1980), сэрыя «Асьветнікі» (1989), ілюстрацыі да кніг Уладзімера Дубоўкі, Петруся Броўкі, Уладзімера Караткевіча, Івана Новікава; дыярамы «На старажытным гарадзішчы», «Францыск Скарына трымае экзамэн перад прафэсарамі ў Падуанскі ўнівэрсытэце», «Знахаркі» і іншыя творы для Музэю гісторыі мэдыцыны Беларусі; «Гандаль у Полацку», «Падводны сьвет нашых азёраў», «Паселішча на Сеньніцы», «Крэменездабыўныя шахты ў Красным», «Францыск Скарына ў друкарні», панарама «Пажар г. Магілёва ў 1700—21 гг..» для Нацыянальнага музэю гісторыі й культуры Беларусі, «Менск у 1890 г.» для Музэю Максіма Багдановіча (1992—1993, усе ў Менску)[1].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads