Пятро Ялфімаў
беларускі сьпявак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пятро́ Ялфі́маў — беларускі сьпявак. Удзельнік конкурсу песьні «Эўрабачаньне-2009».
Remove ads
Біяграфія
Пятро Ялфімаў нарадзіўся 15 лютага 1980 году ў Магілёве, у сям’і музыкаў. З 6 гадоў Пётар пайшоў у школы з музычным ухілам. У 1994 годзе паступіў у Магілёўскую гімназію-каледж музыкі і харэаграфіі на спэцыяльнасьць «харавік-дырыжор». 4 гады быў салістам студыі "Дубль «У», у складзе якой стаў ляўрэатам тэлевізійнага конкурсу маладых артыстаў эстрады «Зорная ростань-96». У 1998 годзе паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі на вакальна-харавы факультэт па спэцыяльнасьці «акадэмічны сьпеў».
Працаваў у «Песьнярах», потым у складзе гурта «Эгаіст», цяпер працуе сольна. Выступаў на «Славянскім базары» зь песьняй Чэслава Немэна «Dziwny jest ten swiat».
КВЗ
З 1999 году Ялфімаў удзельнічаў у КВЗ. Выступаў за каманду КВЗ РУДН.
Эўрабачаньне-2009
19 студзеня 2009 году Пятро выйграў адборачны тур Беларусі (ЭўраФэст) на «Эўрабачаньне-2009». У фінале Ялфімаў набраў 11 475 галасоў, а другое месца заняла сьпявачка Гюнэш зь песьняй «Fantastic Girl» набраўшы 7949 галасоў.
Пётар Ялфімаў выступіў у першым паўфінале конкурсу 12 траўня 2009 году. У паўфінале спаборнічалі артысты з 19 краінаў. Прадстаўнік Беларусі ў фінал не патрапіў. У няўдачы свайго выступу Ялфімаў абвінаваціў арганізатараў, і выявіў жаданьне сустрэцца з прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам.[1]
Remove ads
Фота
Дыскаграфія
- Я хочу / Я жадаю (2006)
- Колокола / Званы (2007)
Папярэднік Руслан Аляхно |
Беларусь на конкурсе песьні Эўрабачаньне 2009 |
Наступнік 3+2 і Робэрт Ўэлз |
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads