Пятрусь Граніт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пятрусь Граніт, сапр. Іван Пятровіч Івашэвіч (24 студзеня 1909, в. Зачэпічы, Дзятлаўскі раён — 14 студзеня 1980) — беларускі паэт[1].
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1927—1939 гадах працаваў брукаром, у 1930 г. уступіў у шэрагі КПЗБ. Прымаў удзел у нелегальным зьезьдзе беларускіх пісьменьнікаў у Вільні ў 1933 годзе[1]. За рэвалюцыйную дзейнасьць арыштоўваўся ўладамі Польшчы. Пасьля ўзьяднаньня Заходняй Беларусі з БССР працаваў старшынём Беліцкага сельсавету (1939—1941).
Падчас Вялікай Айчыннай вайны быў сувязным партызанскай брыгады «Барацьба» на Гарадзеншчыне, выступаў у партызанскім друку зь вершамі. Пасьля вайны скончыў завочна Наваградзкую пэдагагічную вучэльню ў 1950 годзе, працаваў настаўнікам, загадчыкам пачатковай школы ў Зачэпічах (1945—1971)[1].
Remove ads
Творчасьць
У друку ўпершыню выступіў зь вершам у 1933 годзе ў «Беларуская газэце».
Асноўныя тэмы паэтычных твораў да верасьня 1939 году — лёс сялянскай беднаты, адхаднікоў. У публіцыстычных вершах крытыкаваў палітыку нацыянальнага прыгнёту ў Польшчы, прызываў працоўных Заходняй Беларусі і ўзьяднаньню з БССР[1].
Першая кніжка паэзіі «Над хвалямі Нёману» была падрыхтавана да друку ў 1939 годзе, але не выйшла ў сувязі з вайной.
У пасьляваеннай творчасьці пераважалі грамадзкія матывы[1].
Аўтар зборніку паэзіі для дзяцей[1] «Сцяжынка» (1978), нізкі вершаў апублікаваны ў зборніках «Сьцягі і паходні» (1965), «Ростані волі» (1990).
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads