Пётар Лысенка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пётар Лысенка
Remove ads

Пё́тар Фё́даравіч Лысе́нка (16 верасьня 1931, в. Зарачаны Полацкага раёну, цяпер Віцебская вобласьць, Беларусь – 23 сакавіка 2020, Менск, Беларусь[1]) — беларускі археоляг. Доктар гістарычных навук (1988), прафэсар (1993).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

У дзяцінстве пераехаў з бацькамі ў Пінск (Берасьцейская вобласьць, БССР).

Скончыў гістарычны факультэт Менскага пэдынстытуту (1953). 3 1964 працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: старэйшым навуковым супрацоўнікам, загаднікам сэктару сярэдневечнай археалёгіі.

У 1969 г. пачаў раскопкі на Валынскім умацаваньні Берасьцейскай крэпасьці, дзе выявіў 7 ярусаў будаўнічых рэшткаў старажытнага места. У 1970—1977 гг. працягнуў раскопкі на месцы будучага Археалягічнага музэю «Бярэсьце». Цягам працаў Савет міністраў Беларускай ССР зацьвердзіў месца раскопак у якасьці археалягічнага помніка ў сувязі з выяўленьнем адзіных ва Ўсходняй Эўропе старажытных пабудоваў на 12 вянкоў. Агулам раскапалі 224 пабудовы і 14 будаўнічых ярусаў на глыбіню 7 мэтраў. 18 студзеня 1972 г. Савет міністраў БССР пастанавіў пабудаваць на месцы раскопак аддзяленьне Берасьцейскага абласнога краязнаўчага музэю. У 1974 г. пры працягу раскопак з усходняга боку выявіў абарончыя збудаваньні[2].

8 студзеня 1976 г. на курорце Піцунда (Абхаская АССР[прыбраць шаблён], Грузінская ССР) пісьмова зьвярнуўся наконт захаваньня старажытнага Бярэсьця да старшыні Савету міністраў СССР(ru) Аляксея Касыгіна(en), які даручыў разгляд справы старшыні Савету міністраў БССР Ціхану Кісялёву. Пры канцы 1977 г. на месцы раскопак пачалося будаўніцтва павільёну, якое доўжылася 4,5 гады[2].

У 1980 г. на зьезьдзе ў Баўгарыі зрабіў даклад аб выяўленьні ў ходзе раскопак старажытнага Бярэсьця выключна ўсходнеславянскіх артэфактаў дрыгавічоў, якія насялялі Палесьсе ў IX—XIII стагодзьдзях. Тым самым даказаў заснаваньне места дрыгавічамі і наступную яго прыналежнасьць да Тураўскага княства. Упершыню для драўлянай побытавай архітэктуры Старажытнай Русі выявіў у Берасьці жытлы на 12—13 вянкоў з аконнымі праёмамі. Вынікам дасьледаваньняў зьявілася стварэньне археалягічнага музэю «Бярэсьце», які ўрачыста адкрылі 2 сакавіка 1982 году[2].

У 1988 г. узначаліў аддзел археалёгіі сярэднявечча Інстытуту гісторыі НАНБ. Вывучаў курганы XI—XII стагодзьдзяў, старажытныя месты Тураў, Берасьце, Пінск, Слуцак, Давыд-Гарадок, Клецак, Рагачоў, Мазыр, Менск.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads