Пётар Фірлей (ваявода рускі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пётар Фірлей (ваявода рускі)
Remove ads

Пётар Фірлей гербу Леўарт ( 1 верасьня 1553) — магнат Рэчы Паспалітай, каралеўскі прыдворны, кашталян Хэлмнаскі (1527 г.), староста: люблінскі, радамскі, казімескі. Сын Мікалая Фірлея і Ганны Мялецкай.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Thumb
Надмагільная пліта Мікалая і Пятра Фірлеяў у дамініканскім касьцёле ў Любліне

У час вайны з Масковіяй браў удзел у бітве пад Воршай 8 верасьня 1514 г. Быў дарадцам каралевы Боны, а потым Жыгімонта Аўгуста. У кастрычніку 1535 году быў прызначаны кашталянам бецкім, а празь месяц ужо стаў кашталянам вісьліцкім. У 1537 г. стаў ваяводам люблінскім і быў на гэтай пасадзе да 1545 г., калі па сьмерці Станіслава Адраванжа ў 1545 стаў ваяводам рускім. У 1551—1552 гг. удзельнічаў у барацьбе з паўстаньнямі супраць Кароны ў Прусіі.

У 1532 г. арандаваў радамскае староства і захоўваў яго да самай сьмерці. Таксама арандаваў староствы казімескае і люблінскае.

Зафундаваў Янавец на землях вёскі Сэракомля і Любартуў, дзе пабудаваў замкі[2].

Быў жанаты з Кацярынай Тэчынскай з гербу Тапор. У іх нарадзілася 6 дзяцей:

  • Ян Фірлей
  • Мікалай Фірлей
  • Андрэй Фірлей
  • Ганна Фірлей
  • Ядзьвіга Фірлей
  • Барбара Фірлей
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads