Пілікі
вёска ў гміне Бельск-Падляскі Бельскага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пі́лікі (па-польску: Piliki, па-падляску: Píliki[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.
Празь вёску праходзіць краёвая дарога 19.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Міхаіла Арханёла ў Бельску) ды палякі каталікі (парафія Божай Міласэрнасьці ў Бельску-Падляскім[3]).
Гісторыя
Праўдападобна пачаткі Пілікаў можна датаваць XV ст., але першыя згадкі пра вёску паходзяць з 1576 году. Прыналежалі тады каралеўскаму фальварку ў Галавеску і разьмяшчаліся на 46 валоках зямлі. Былі моцна зьнішчаныя ў 17 ст., у 1790 годзе было тут толькі 17 хатаў[4]. У міжваенны пэрыяд Пілікі прыналежалі да гміны Лубін Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 332 жыхары (113 каталікоў ды 219 праваслаўных, палякамі было запісаных 165 жыхароў Пілікаў, беларусамі 166, пражываў тут таксама адзін расеец)[5]. 15 ліпеня 1943 годзе ў лесе побач зь вёскай (ва ўрочышчы Асушак) гітлераўцы расстралялі 49 жыхароў Бельска-Падляскага[6]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Пілікі былі далучаныя да гміны Бельск-Падляскі.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads