Пінджур
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пінджур (па-македонску: Пинџур) — македонская страва, лагодная[1] падліва зь печанага струкавага перцу.
Складаецца зь ня меней за 60% перцу і баклажанаў, памідораў, часныку, алею, цукру, солі і пятрушкі[2][3].
Падаецца да мяса, бульбы, хлеба.
Перац, баклажаны і памідоры запякаюць на вуглях ці ў духоўцы, пасьля складаюць у вялікую місу, накрываюць кухонным ручніком, каб гародніна зьмягчэла. Потым усё чысьцяць. Мякіну таўкуць драўляным таўкачыкам, пажадана ў драўляным посудзе. Пасьля дадаецца тоўчаны часнык, соль і алей. Прыгатаваны соўс трэба паставіць на некалькі гадзін ў лядоўню[4].
Remove ads
Крыніцы
Глядзіце таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads