Пінскдрэў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пінскдрэў
Remove ads

«Пінскдрэў» — найбуйнейшы дрэваапрацоўчы холдынг Беларусі, заснаваны ў 1880 годзе ў якасьці фабрыкі ў Пінску. Найстарэйшае прадпрыемства Пінску, а таксама найстарэйшае прадпрыемства дрэваапрацоўчай прамысловасьці на Беларусі.

Хуткія факты Тып, Заснаваная ...
Remove ads

Гісторыя

У канцы 1880 году браты Ліпа (Леапольд) і Аляксандар Лур’е зь Вены (Аўстра-Вугоршчына) пабудавалі ў Пінску (Менская губэрня, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя) фабрыку па вырабе сапожных шпілек, фанэры і фанэрных скрыняў. У 1890 годзе фабрыка наймала 566 супрацоўнікаў. У 1892 г. фабрыку пераабсталявалі для вытворчасьці запалак, што зрабіла яе першай падобнай вытворчасьцю ў месьце. У 1903 г. на фабрыцы пачалі вырабляць фанэру. У жніўні 1914 г., пасьля пачатку 1-ай сусьветнай вайны, фабрыка спыніла працу да 1918 году. У верасьні 1915 г. немцы занялі Пінск і пачалі вываз абсталяваньня ў Нямеччыну. На 1925 год вырабілі 8,7 тыс. м³ фанэры. У 1930 годзе — 12,5 тыс. м³ фанэры, 20% якой экспартавалася[1].

У 1939 г. фабрыку нацыяналізавалі і пераназвалі ў Дзяржаўны фанэрны завод № 4. У сьнежні 1944 г. фанэрную і запалкавую фабрыкі аб’ядналі ў Пінскі фанэрна-запалкавы камбінат. З 1959 году на прадпрыемстве пачынаюць выпускаць мэблю. У 1963 годзе да камбіната далучылі Гарадзішчанскі дрэваапрацоўчы камбінат (Пінскі раён). У 1965 годзе пабудавалі цэх драўнінна-стружкавых плітаў (ДСП). У 1971 годзе на базе Пінскага фанерна-запалкавага камбіната было створанае вытворчае дрэваапрацоўчае аб’яднаньне «Пінскдрэў». Аб’яднаньне займалася выпускам канапаў, фатэляў, ложкаў і школьнай мэблі. У 1983 годзе прадпрыемства ўзначаліў былы кіраўнік Гарадзенскай мэблевай фабрыкі Ларан Арыніч.

У 1992 г., пасьля выкупу дзяржаўнага прадпрыемства супрацоўнікамі, пачалася разбудова ўласнай сеткі крамаў[2]. Да 1996 году збудавалі фабрыку экспартнай мэблі, лесазавод і ніжні склад раскрыжоўваньня хлыстоў. У 1997 годзе зьмяніўся таварны знак прадпрыемства, на якім дагэтуль была намаляваная запаленая сярнічка, таксама збудавалі фабрыку зэдаляў і адчынілі даччынае прадпрыемства «Эўрамэбля» (Берасьце). У 1999 годзе адчынілі фабрыку сталоў і ўласныя склады для мэблі.

У 2000 годзе вытворчае аб’яднаньне ператварылі ў закрытае акцыянэрнае таварыства. На 2001 год у склад «Пінскдрэва» ўваходзілі Пінская запалкавая фабрыка, Пінскі фанэрны завод, фабрыкі — мяккай мэблі, экспартнай мэблі, сталоў, крэслаў, заводы — драўнінна-стружкавых плітаў (ДСП), струганага шпону і мэблі, лесазавод, лесапрамысловая гаспадарка (усе ў Пінску), Гарадзішчанская фабрыка корпуснай мэблі (Пінскі раён), «Эўрамэбля» (Берасьце), крама «Мэбля» (Менск)[3].

У 2006 годзе адчынілася мэблевая фабрыка «Заслаўе» (Менскі раён). У 2010 г. у вёсцы Вішавічы (Пінскі раён) пусьцілі вытворчасьць матрацаў, а затым адчынілі фабрыку вокнаў.

25 кастрычніка 2010 году на заводзе адбыўся выбух і пажар, што стала прычынаю сьмерці 14 чалавек[4]. Паводле інфармацыі МНС, пажар на прадпрыемстве спрычыніў «выбух адкладаньняў драўнянага пылу ў выніку парушэньня рэжыму эксплюатацыі абсталяваньня па вытворчасьці драўняна-паліўных гранулаў»[5]. Гэта была самая вялікая прамысловая аварыя ў Беларусі за некалькі дзесяцігодзьдзяў[6]. 10 студзеня 2011 году пасаду кіраўніка заняў Аляксандар Суднік

У 2011 г. «Пінскдрэў» вырабіў 19,7% кошту вырабаў дрэваапрацоўчай прамысловасьці Беларусі і 37,3% кошту вырабаў канцэрну «Беллеспаперапрам». Холдынг «Пінскдрэў» меў звыш 30 падразьдзяленьняў, у тым ліку некалькі даччыных сумесных прадпрыемстваў (СП) для вытворчасьці мяккай мэблі, СП для выпуску клеянай фанэры, 6 фабрык корпуснай мэблі, завод струганага шпону і мэблі, 2 лесапрамысловыя гаспадаркі, лесазавод і запалкавую фабрыку. На 1 верасьня 2011 г. кампанія налічвала 6044 супрацоўнікі. На прадпрыемстве працавалі каля 20% працаздольнага насельніцтва Пінска, якія стваралі 33,3% прамысловай вытворчасьці гораду і 37,4% яго экспарта за мяжу. Уласная сетка збыту налічвала 7 прадстаўніцтваў у абласных цэнтрах Беларусі, 36 уласных крамаў агульнай гандлёвай плошчай 14,5 тыс. м², 2 выставачныя залы і звыш 100 фірмовых аддзелаў у крамах[2]. Таксама ў 2011 г. удалося прыдбаць ААТ «Віцебсклес».

5 лістапада 2011 году ў цэху фабрыкі крэслаў, які належыць холдынгу «Пінскдрэў», пачала тлець электраправодка лякіравальнага станка, што выклікала чарговы пажар. Рабочыя самастойна пакінулі небясьпечную зону. У выніку пажару пацярпелых не было і тэхналягічны працэс парушаны ня быў. Да прыбыцьця выратавальнікаў пажарная ахова прадпрыемства ліквідавала пажар[7].

На 2012 г. холдынг улучаў 44 даччыныя прадпрыемствы. У 2012 годзе прадпрыемствы ЗАТ «Пінскдрэў» забясьпечылі траціну прамысловай вытворчасьці Пінску[8].

27 сьнежня 2019 году запалкавая вытворчасьць ліквідавана. На былых плошчах зьявілася вырабніцтва мэблі для кухні.[9]

Кіраўнікі

  • Аляксандар Лур’е (1880—1924)
  • Якаў Эліясбэрг (1924—1939)
  • Ларан Арыніч (1983 — 10 студзеня 2011)
  • Аляксандар Суднік (з 10 студзеня 2011 г.)
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads