Пінскі мясакамбінат

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Пінскі мясакамбінат» — дзяржаўнае мясаперапрацоўчае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў верасьні 1939 году ў Пінску (Берасьцейская вобласьць).

Хуткія факты Тып, Дэвіз ...

На 2019 год ААТ «Пінскі мясакамбінат» мела 8 фірмовых крамаў «Пікант» у 4 гарадах Берасьцейскай вобласьці: 5 у Пінску і па адной у Берасьці, Століне і Янаве[3]. Замежныя прадстаўніцтвы мясакамбінату працавалі ў 4 гарадах Расеі: Краснадары, Маскве, Сочы (Краснадарскі край) і Туле[4]. «Пінскі мясакамбінат» выпускаў вырабы пад таварным знакам «Пікант»:

  • паўтушкі куранятаў, вяндліну і рулеты з кураціны;
  • альбумін і варэнікі, эндакрынна-фэрмэнтную сыравіну;
  • вэнджаніну зь ялавічыны, а таксама вэнджаную сьвіную бужаніну, бэкон, галяшку, грудзінку, карбанады, каркоўку, кумпякі, паляндвіцу, рулькі, сьвіныя рэбры, філе і шчыкавіну;
  • паўфабрыкаты зь ялавічыннай пячонкі, а таксама сьвіныя катлеты, пяльмені, сала, стэйкі, фарш, шашлык і шпік;
  • сыравэнджаныя і сыравяленыя каўбасы зь ялавічыны, а таксама сыравяленую каўбасу з каніны;
  • варана-вэнджаныя (у тым ліку салямі), сыравэнджаныя і сыравяленыя каўбасы са сьвініны, сьвіныя языкі з гароднінай і флячкі;
  • сьвіное жэле, зэльц, паштэт, сальцісон, крывяную (кішка) і лівэрную каўбасы;
  • сасіскі з кураціны і сардэлькі зь ялавічыны, а таксама сьвіныя сардэлькі, сасіскі і шпікачыкі;
  • паўвэнджаную каўбасу зь ялавічыны, а таксама са сьвініны;
  • вараную каўбасу з кураціны, а таксама са сьвініны;
  • жывёльны топлены тлушч і тлушч-сырэц[5].
Remove ads

Мінуўшчына

У верасьні 1939 году стварылі Пінскі мясакамбінат. У 1995 годзе пабудавалі новы мясатлушчавы корпус, што павялічыла магутнасьць з 15 да 60 тонаў. У 1999 годзе перабудавалі аміячную кампрэсарную і станцыю адваротнага водазабесьпячэньня, што палепшыла захоўваньне мяса і вырабаў[6].

У 2005 годзе да «Пінскага мясакамбінату» далучылі саўгас «ХХІV партз'езд» у вёсцы Жыдча (Пінскі раён), які стаў філіяй «Невель». Плошча ўгодзьдзяў сельскай гаспадаркі складала 4089 гектараў. Да 2013 году для філіі «Невель» набылі каля 140 прычэпаў і адзінак тэхнікі, у тым ліку трактары «Беларус» і камбайны. Статак вырас амаль утрая да больш як 3500 галоваў буйнога рагатага быдла. Таксама налічвалася 140 коней палескай пароды. У 2012 годзе філія «Невель» выпусьціла звыш 700 тонаў мяса. У 2013 годзе ў Жыдчы адчынілі жывёлагадоўчую фэрму на 720 кароваў зь цялятнікам на 400 галоваў і санпрапускніком. На верасень 2013 году ААТ «Пінскі мясакамбінат» мела 8 уласных крамаў «Пікант» у Пінску, Століне і Янаве. Сярэдні ўзрост 1000 супрацоўнікаў складаў каля 40 гадоў. Звыш паловы супрацоўнікаў мелі вышэйшую і сярэднюю спэцыяльную адукацыю. Пагатоў звыш 30 % супрацоўнікаў камбінату былі выпускнікамі Пінскага аграрнага тэхналягічнага каледжу[7].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads