Жыдча
вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жы́дча[1] — вёска ў Беларусі, каля вадасховішча Жыдчы. Уваходзіць у склад Хойнаўскага сельсавету Пінскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню вёска ўпамінаецца ў 1525 годзе, калі пінскі златнік Цімафей Дзьмітрыевіч атрымаў пацьверджаны каралевай Бонай прывілей на ўласнасьць у Жыдчы, якую ён атрымаў ад пінскага князя Фёдара Яраслававіча. Пазьней вёска знаходзілася ў каралеўскім уладаньні.
У 1664 годзе ў вёсцы будуецца царква сьвятога Міхаіла, фундатарам выступіла сям’я Кужанецкіх, якія былі гаспадарамі Жыдчы да 1878 году.
У XIX стагодзьдзі ў вёсцы была пабудаваная драўляная царква сьвятой Параскевы Пятніцы. Царква была страчаная пасьля 1910 году.
Вёска Жыдча — радзіма шляхецкага роду Жыдзецкіх.
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 656 чалавек
- 2010 год — 574 чалавекі
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads