Піюс III
папа рымскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Піюс III (па-лацінску: Pius PP. III), сьвецкае імя Франчэска Нані Тадэскіні Пікаляміні (па-італьянску: Francesco Nanni-Todeschini-Piccolomini; 29 траўня 1439 — 18 кастрычніка 1503) — папа рымскі з 22 верасьня па 18 кастрычніка 1503 году.
Франчэска Пікаляміні быў сынам сястры папы Піюса II. Вывучаў права ва Пэруджанскім унівэрсытэце. Адразу пасьля атрыманьня ступені доктара кананічнага права быў прызначаны арцыбіскупам Сіены. 5 сакавіка 1460 году атрымаў тытул кардынала. Кандыдатамі на папскі пасад на канклаве, які быў сабраны пасьля сьмерці Аляксандра VI, былі францускі кардынал д’Амбуаз і ягоны сябар Джуліяна дэля Равэрэ, які вярнуўся з выгнаньня. Ні адзін зь іх не атрымаў, аднак, большасьці галасоў. Рымскім біскупам быў абраны пляменьнік Піюса II, кардынал Пікаляміні, які да таго ж меў толькі сан дыякана. Ён узяў імя Піюса III у гонар свайго дзядзькі. Інтранізаваны 8 кастрычніка 1503. Ён кіраваў Сьвятым Пасадам 27 дзён. Сучасныя яму храністы сьцьвярджалі, што Піюс III быў атручаны, але доказы гэтаму сьцьвярджэньню не былі знойдзеныя. Спачатку быў пахаваны ў Старой базыліцы Сьвятога Пятра, потым ягоныя парэшткі перанесеныя ў Сант-Андрэа-дэльля-Вальле, дзе быў пахаваны Піюс II.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads