П’ер Вэбо
камэрунскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
П’ер Ашы́ль Вэбо́ Куамо́ (па-француску: Pierre Achille Webó Kouamo; нар. 20 студзеня 1982 году, Бафусам, Камэрун) — былы камэрунскі футбаліст, нападнік. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Камэруну.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Прафэсійную кар’еру П’ер распачаў ува Ўругваі, гуляючы за каманду «Насьяналь», разам зь якой двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны. У 2003 годзе пераехаў у Эўропу, далучыўшыся да табару клюбу «Леганэс» ў сярэдзіне сэзону 2002—2003 гадоў. Пасьля сканчэньня сэзону ўлетку Вэбо падпісаў кантракт з клюбам Ля Лігі «Асасунай». У камандзе дэбютаваў 14 верасьня 2003 году ў матчы супраць мадрыдзкага «Атлетыка» (1:0). Улетку 2006 году Вэбо хварэў на малярыю, пасьля таго, як пабываў на радзіме ў Камэруне[4].
У ліпені 2007 году Вэбо пакінуў «Асасуну» ў якасьці вольнага агента і мог перайсьці ў францускі «Ляр’ен»[5], але ўсё ж такі апынуўся ў складзе «Мальёркі». У камандзе дэбютаваў 26 жніўня 2007 году ў матчы супраць «Левантэ» (3:0). Улетку 2011 зьехаў гуляць у Турэччыну, спачатку выступаючы за «Істанбул ББ», а потым з 2013 году за іншы стамбульскі клюб «Фэнэрбахчэ».
Міжнародная
У складзе нацыянальнай зборнай Камэруну гуляе з 2003 году.
Remove ads
Дасягненьні
«Насьяналь»:
- Чэмпіён Уругваю: 2001, 2002
«Фэнэрбахчэ»:
- Чэмпіён Турэччыны: 2014
- Уладальнік Кубка Турэччыны: 2013
- Уладальнік Супэркубка Турэччыны: 2014
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads