П’ешцяны
горад у заходняй Славаччыне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
П’е́шцяны (па-славацку: Piešťany, па-нямецку: Pistyan, па-вугорску: Pöstyén) — курортны горад у заходняй Славаччыне на рацэ Ваг у падножжа Паваскага Інаўца. Насельніцтва каля 30 тыс. чалавек.
Remove ads
Гісторыя
П’ешцяны ўпершыню згадваюцца ў 1113 годзе. Уся гісторыя гораду зьвязаная зь мінэральнымі крыніцамі. Першае падрабязнае апісаньне гаючых крыніцаў П’ешцянаў адбываецца ў 1545 годзе ў лісьце каралеўскага дарадцы Юрая Вэрнэра. Далей пра іх згадваюць лекары аўстрыйскага імпэратара і рымскага папы Сыкста V. У 1642 годзе П’ешцяны атрымліваюць гарадзкія правы. У XVIII ст. тут узьнікае санаторны гарадок Цепліцэ. У 1772 годзе тут быда сбудаваны бальнеялягічны санаторый. Бурны росквіт наступіў у 1889 годзе, калі ўпраўленьнем санаторыяў займаецца фірма «Аляксандар Вінтэр і сыны».
У 1917 годзе тут сустракаюцца нямецкім імпэратар Вільгельм II, аўстрыйскі імпэратар і вугорскі кароль Карл I і баўгарскі цар Фэрдынанд I і вырашаюць працягнуць вайну да пераможнага канца.
Цяпер П’ешцяны вядомы курортны горад, знакаміты перш за ўсё лячэньнем рэўматычных захворваньняў.
Remove ads
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads