Радоўка

род грыбоў From Wikipedia, the free encyclopedia

Радоўка
Remove ads

Радоўкарод шапкавых базыдыяльных грыбоў сямейства радоўкавых.

Хуткія факты Клясыфікацыя, Надцарства ...

На 1984 год было вядома звыш 80 відаў радовак, пашыраных амаль па ўсім зямным шары. У Беларусі сустракалася 36 відаў. Большасьць відаў была сапратрофамі, а некаторыя ўтваралі грыбакорань. Растуць адзіночна і скапленьнямі пераважна ў хвойных лясах. Пладаносяць у верасьні—кастрычніку. Ёсьць ядомыя і неядомыя віды[1]. На 2001 год налічвалася каля 100 відаў[2]. Назва паходзіла ад разьмяшчэньня пладовых целаў радкамі[3].

Remove ads

Выгляд

Thumb
Сівуха (2006 год)

Паўшарападобная шапка радоўкі была з падагнутым уніз або адагнутым і хвалістым, зрэдку лопасьцепадобным расьсечаным краем. Пазьней шапка станавілася распасьцёртай. Лускаватая, зярністая і няяркая скурка бывала сьлізкай або сухой, гладкай або валакністай. Прырослыя або выемчатыя пласьцінкі часам мелі вышчарлены край. Шчыльная ножка была цыліндрычнай або крыху патоўшчанай зьнізу. Гладкія і эліпсоідныя споры былі ў масе белыя, радзей крэмавыя[1].

Remove ads

Беларусь

Найбольшае пашырэньне сярод радовак у Беларусі мелі зялёнка, падзялёнка (шэрая радоўка) і сівуха (сухая радоўка). Таксама часта сустракаліся яшчэ 4 віды, зь якіх 3 былі малавядомымі ядомымі[1].

Thumb
Лашанка (2014 год)
  • Лашанка[4] (бела-карычневая або бела-рудая радоўка). Шарападобная, каштанава-карычневая і крыху ліпкая шапка з прыціснутай радыяльнай валакністасьцю мае прамер 4—9 см. Пазьней шапка становіцца пляскатай. Добра разьвітая і белая мякаць была крыху чырванавата-карычневатай пад скуркай. Белыя пласьцінкі былі з чырванавата-бурымі дробнымі плямамі. Суцэльная ножка мае белы колер або аднолькавае з шапкай адценьне[1]. Пладаносіла ў жніўні—верасьні. Спажывалася пасьля адварваньня без адвару[4].
  • Жоўта-рудая радоўка[4] (жоўта-карычневая радоўка). Пукатая шапка мела прамер 5—8 см і рыжа- або жоўта-бурае адценьне. Пасярэдзіне шапка была крыху ліпкая і валакністая, а таксама мела больш цёмнае адценьне. Пазьней шапка станавілася пляскатай. Жаўтаватыя пласьцінкі з узростам бурэлі, асабліва па краі. Полая ножка была крыху ліпкай і валакністай, а таксама мела аднолькавае з шапкай адценьне[1]. Расьце ў ігліцавых і бярозавых лясах. Пладаносіла ў жніўні—верасьні. Спажывалася як папярэдні грыб[4].
Thumb
Дахоўкавая радоўка (2012 год)
  • Дахоўкавая радоўка[4] (карычневая радоўка). Шырокакаўпакападобная і валакніста-лускаватая шапка з падагнутым краем мела прамер 3—8 см і цагельна-бурае адценьне. Пазьней шапка станавілася пукатай. Белая мякаць з часам станавілася крыху бураватай. Слабапрырослыя і белаватыя пласьцінкі з узростам станавіліся іржава-плямістымі. Слабаапушчаная і падоўжана-валакністая ножка была белаватай і пабурэлай унізе, а таксама часам крыху завужанай унізе[1]. Пладаносіла ў жніўні—верасьні. Спажывалася пасьля адварваньня без адвару[4].
Thumb
Мыльная радоўка (2012 год)
  • Мыльная радоўка. Паўшарападобная і гладкая або дробна-лускаватая шапка з шырокім бугром і зьвілістым краем мела прамер 4—8 см і аліўкава-шараватае або жаўтавата-бураватае адценьне. З часам шапка станавілася пукатай. Белаватая мякаць ружавела на зломе і пры націсканьні. Белыя пласьцінкі з цагельна-ружовымі плямамі пазьней станавіліся жаўтаватымі або блакітна-зеленаватымі. Сьветла-жоўтая ножка была гладкай або пакрытай дробнымі лускавінкамі, якія паступова чарнелі, а таксама часам мела аранжава-ружовае адценьне. Была неядомай[1]. Расла ў ігліцавых і мяшаных лясах. Пладаносіла ў жніўні—верасьні[4].
Remove ads

У харчаваньні

Thumb
Падзялёнка (2009 год)

Найперш зьбіраюць маладыя радоўкі, бо сьпелыя маюць горкі прысмак. Гэтыя рыбы ўтрымліваюць багата вітамінаў Б1 і Б2, а таксама марган, медзь і цынк. Таксама радоўкі валодаюць супрацьбактэрыяльнымі ўласьцівасьцямі і высокай каштоўнасьцю для хворы на сухоты. Яны маюць вельмі прыемны смак. Пасьля папярэдняй апрацоўкі іх марынуюць, смажаць і соляць. У выніку цеплавой апрацоўкі становяцца сьветла-шэрымі і набываюць насычаны смак. Радоўкі найлепш спалучаюцца з бульбай і мясам, а таксама цыбуляй[5].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads