Радрыга Абалс
латвійскі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Радры́га А́балс (па-латыску: Rodrigo Ābols; нар. 5 студзеня 1996 году) — латвійскі хакеіст, нападнік клюбу «Легай Волі Фэнтамз» Амэрыканскай хакейнай лігі і нацыянальнай зборнай Латвіі. Гулец пачаў выступаць на радзіме за «Рыгу» і рыскае «Дынама». У КХЛ дэбютаваў 27 сьнежня 2014 году. У 2016 годзе на драфце НХЛ быў абраны клюбам «Ванкувэр Кэнакс» у 7-м раўндзе пад агульным 184 нумарам. У Паўночнай Амэрыцы замацавацца ня здолеў, і па вяртаньні гуляў за швэдзкі «Эрэбру». 28 траўня 2019 году склаў двухгадовы кантракт з «Флорыдай Пантэрз»[4]. Пасьля некаторага часу ў фарм-клюбах у АХЛ Абалс зноўку вярнуўся ў Эўропу, чарговым разам далучыўшыся да «Эрэбру».
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads