Ражанкаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ражанкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Ражанка.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Шчучынскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці.
У 1966 годзе ў склад сельсавета з Шчучынскага сельсавету перададзена вёска Рэзы-Галаўнічы[1].
11 лютага 1972 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Баліцкага сельсавету[2].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 4863 чалавекі[4], зь іх 49,3 % — беларусы, 45,5 % — палякі, 3,6 % — расейцы[5].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads