Размаўляем па-беларуску
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Размаўляем па-беларуску» — асабіста-камандная тэлегульня вытворчасьці тэлерадыёкампаніі «Гомель», заснаваная ў верасьні 2014 году.
Перадача ўлучае спаборную віктарыну на веданьне беларускай мовы, літаратуры, этнаграфіі і мастацтва. Удзельнічаюць 2 каманды па 3 чалавекі. Віктарына складаецца з 5 гульнявых частак: «Прыгадваем», «Перакладаем», «Тлумачым», «Ужываем» і «Цытуем». Для ўдзелу ў тэлегульні каманды ў якасьці адборачнага туру шукаюць адказы на 7 пытаньняў на сайце ТРК «Гомель», пасьля чаго дасылаюць заяўкі з адказамі на электронную пошту (televiktaryna@list.ru)[1]. Перадачу вядзе Алена Трацэнка. Паказ на тэлеканале «Беларусь 3» адбываецца штосуботу а 10:55, у тым ліку празь Сеціва[2]. Спадарожнікавы тэлеканал «Беларусь 24» паказвае тэлегульню ў ЗША і краінах Эўропы ў панядзелак а 12:15 з паўторамі ў чацьвер а 15:30, суботу а 7:05 і нядзелю а 11:00, у тым ліку анлайн[3].
Remove ads
Мінуўшчына
На пачатку студзеня 2010 году старшыня тэлерадыёкампаніі «Гомель» Віктар Котаў прапанаваў заснаваць штотыднёвую тэлеперадачу аб правільным выкарыстаньні беларускай мовы. Пісьменьнік Сьвятаслаў Крупенька (нар. 29 чэрвеня 1953; в. Старое Гудзінава, Мёрскі раён) стварыў і пачаў весьці 5-хвілінную праграму «Вучымся размаўляць па-беларуску». Рэжысэркай выступіла Вікторыя Дубавец. Сцэнарысткай — Алена Трацэнка. У сярэдзіне студзеня 2010 году адбыўся 1-ы выпуск перадачы пад умоўнай назвай «Слова на «Добры дзень», які паказалі ў тэлеэтэры абласнога тэлеканала «Гомель»[4]. Пазьней у перадачы зьявілася рубрыка «Магія мовы» пра ўстойлівыя словазлучэньні, якую стала весьці Алена Трацэнка. У 2012 годзе дадалі 3-ю частку перадачы пад назвай «Родныя вобразы», у якой распавядалі пра гаспадарчыя прадметы[5].
8 чэрвеня 2014 году тэлеканал «Беларусь 3» анансаваў выпуск тэлевіктарыны «Размаўляем па-беларуску» вытворчасьці ТРК «Гомель», якую мела весьці Алена Трацэнка[6]. За правільныя адказы на пытаньні налічвалі балы, колькасьць якіх складалася. Гульня ўлучала 5 конкурсаў. Першыя 2 былі на хуткасьць. Апошнія 3 — на разважлівасьць. Заданьні ўлучалі: пераклад слова, словазлучэньня і сказу; выбар слушнага сэнсу рэдкаўжывальнага слова з 3-х варыянтаў адказу; тлумачэньне сэнсу ўстойлівых словазлучэньняў, прывядзеньне прыкладу іх выкарыстаньня і называньне сынанімічных выразаў; працяг цытаты зь верша, паэмы або песьні; называньне аўтара і назвы твора прадугледжвала атрыманьне дадатковых балаў. Сьвятаслаў Крупенька меў выступаць экспэртам, назіральнікам і судзьдзёй гульні. Адбор удзельнікаў ажыцьцяўляўся праз запаўненьне на сайце ТРК «Гомель» (tvrgomel.by) заяўкі на ўдзел каманды з 3-х чалавек і адказ на 7 пытаньняў. Працягласьць тэлеспаборніцтва складала 30 хвілінаў[5]. 13 верасьня 2014 году на тэлеканале «Беларусь 3» адбылася прэм’ера тэлевіктарыны «Размаўляем па-беларуску»[7]. Першымі камандамі, якія згулялі ў віктарыну, былі «Галасістыя пеўні» і «Купалінка»[8]. Гукарэжысэркай перадачы была Натальля Белянкова. Грымэравальніцай — Галіна Хаткоўская. Выдавецтва «Беларусь» забясьпечвала ўдзельнікаў падарункамі ў выглядзе кніг[9]. Да канца 2014 году паказалі 17 выпускаў перадачы[8]. У ліпені 2015 году скончыўся 1-ы сэзон тэлегульні, пасьля чаго да верасьня на тэлеканале «Беларусь 3» паказвалі паўторы ранейшых запісаў перадачы[10]. На пачатку верасьня 2015 году стартаваў 2-і сэзон тэлегульні «Размаўляем па-беларуску». За 2015 год паказалі 39 выпускаў перадачы. У ліпені 2016 году скончыўся 2-і сэзон тэлевіктарыны, пасьля чаго да верасьня ў этэр зноў выпускалі паўторы гульні. У верасьні 2016 году пачаўся 3-і сэзон гульні. За 2016 год паказалі 43 выпускі тэлевіктарыны. У 2017 годзе — 35 выпускаў. Разам за 2014—2017 гады паказалі 134 выпускі перадачы[8].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads