Беларусь 24

канал тэлебачаньня From Wikipedia, the free encyclopedia

Беларусь 24
Remove ads

«Беларусь 24» — кругласутачны дзяржаўны некамэрцыйны спадарожнікавы тэлеканал, заснаваны Белтэлерадыёкампаніяй 1 лютага 2005 году дзеля інфармацыйнёй сувязі этнічных беларусаў з гістарычнай Радзімай. Вяшчаньне ажыцьцяўляецца на беларускай і расейскай мовах. Пры выкарыстаньні спадарожнікавай антэны з канвэртарам Ku-дыяпазону канал «Беларусь-ТБ» можна прыняць на лічбавы рэсывэр са спадарожніка Express AM22 (53 гр. у.д.).

Хуткія факты Краіна, Зона вяшчаньня ...

Мэтамі, пастаўленымі пры стварэньні тэлеканалу «Беларусь-ТБ», былі: пашырэньне беларускай інфармацыйнай прысутнасьці на постсавецкай прасторы і ў сьвеце, прапаганда пазітыўнага іміджу і ўмацаваньне аўтарытэту краіны на міжнароднай арэне.

Канал мае дамовы на рэтрансьляцыю з 335 кабэльнымі апэратарамі ў 246 гарадах 12 дзяржаваў сьвету. Сумарная аўдыторыя тэлеканалу па адзнаках галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі «Беларусь-ТБ» складае каля 4,5 млн чалавек, у тым ліку каля 700 тыс. расейцаў у 80 гарадах — Маскве, Санкт-Пецярбургу, Ноўгарадзе, Уладзімеры, Разані, Саратаве, Смаленску, Туле, Уфе, Іванаве й інш[1].

Remove ads

Перадачы

Спадарожнікі

  • «Хот Бёрд» (Эўропа): арбітальнае разьмяшчэньне — 13° усходняй даўгаты, частасьць — 11200 мэгагэрцаў, палярызацыя хваляў(en) — вэртыкальная, знакавая хуткасьць патоку(en) — 5787 кілязнакаў/сэк., папераджальнае выпраўленьне памылак(en) — 3/4.
  • «Галяктыка 19(en)» (Паўночная Амэрыка): арбітальнае разьмяшчэньне — 97° заходняй даўгаты, частасьць — 11898 мэгагэрцаў, палярызацыя хваляў — вэртыкальная, знакавая хуткасьць — 12'000 кілязнакаў/сэк., мадуляцыя(en) — квадратурная, папераджальнае выпраўленьне памылак — 3/4.
  • «Экспрэс-АМ22» (Заходняя Азія, Эўропа): арбітальнае разьмяшчэньне — 53° усходняй даўгаты, частасьць — 11161 мэгагэрцаў, палярызацыя хваляў — вэртыкальная, знакавая хуткасьць — 5787 кілязнакаў/сэк., папераджальнае выпраўленьне памылак — 3/4.
Remove ads

Мінуўшчына

У траўні 2004 г. праграмы Першага нацыянальнага тэлеканала «БТ-міжнароднае» пачалі перадаваць праз спадарожнік «Інтэлсат 904», вобласьць ахопу якога ўлучала эўрапейскую частку Расеі[2]. У ліпені галоўным прадусарам стваранага міжнароднага тэлеканалу «Беларусь-ТБ» прызначылі Віктара Маючага[3].

1 лютага 2005 г. пасьля выпрабавальнага вяшчаньня адбылося адкрыцьцё тэлеканала, які стаўся трэцім у складзе Белтэлерадыёкампаніі і першым у Беларусі міжнародным спадарожнікавым. 16 гадзінаў штосутчанага вяшчаньня складалі перадачы «БТ-1» i «Лад», мастацкія і дакумэнтальныя фільмы «Беларусьфільма» i «Белвідэацэнтра». Тэлесыгнал пашырыўся на Ўкраіну і краіны Прыбалтыкі і дастаўляўся 1 мільёну кабэльных(en) абанэнтаў[4]. На 24 чэрвеня тэлеканал пашырыў вяшчаньне да 17 гадзінаў на Азэрбайджан, Армэнію, Грузію, Казахстан, Малдову, Нарвэгію, Туркмэністан, Узбэкістан, Фінляндыю і Швэцыю[5]. На 14 ліпеня вяшчаньне тэлеканала распаўсюджвалася ўжо на 16 краінаў[6]. 1 жніўня вяшчаньне пашырылася на Прыднястроўе (Малдова)[7]. На 18 лістапада вяшчаньне тэлеканала вялося ў кабэльных сетках(en) 12 краінаў з ахопам амаль 5 мільёнаў гледачоў[8].

На пачатку красавіка 2006 г. урад Летувы спыніў вяшчаньне тэлеканала кабэльнымі апэратарамі празь меркаваны распаўсюд дэзінфармацыі[9], аднак у кастрычніку вяшчаньне аднавілі праз суд[10]. 1 кастрычніка тэлеканал завёў уласны вэб-сайт www.belarus-tv.by. Найбольш сеціўных гледачоў тэлеканал займеў сярод амэрыканцаў[11].

7 траўня 2007 г. пачалося вяшчаньне праз спадарожнік «Экспрэс-АМ22(en)»[12][13]. На 28 верасьня 2007 г. тэлеканал меў 6 мільёнаў гледачоў у 381 кабэльнай сетцы 13 дзяржаваў[14].

На 26 студзеня 2008 г. тэлеканал меў 7 млн гледачоў[15]. З 28 сакавіка сыгнал тэлеканала пашырыўся на ЗША, Канаду, Мэксыку, Гватэмалу, Пуэрта-Рыка, Кубу i Дамініканскую Рэспубліку праз дамоўленасьць з кампаніяй «France Télécom(en)» (Парыж) пасродкам спадарожніка «Galaxy 25(en)» даччынага падразьдзяленьня ў ЗША «GlobeCast World TV(en)» (Нью-Ёрк)[16][17].

На 13 лютага 2009 г. вяшчаньне ажыцьцяўлялася на 50 краінаў для больш як 220 млн гледачоў[18]. 14 сьнежня пачалося кругласутачнае вяшчаньне ў сетцы мабільнага тэлебачаньня Ізраілю[19].

На 1 лютага 2010 г. тэлеканал перадаваўся ў кабэльных сетках 15 краінаў[20]. 1 сакавіка пачалося вяшчаньне ў кабэльнай сетцы Масквы[21]. Таксама цягам году тэлеканал улучылі ў кабэльныя сеткі Санкт-Пецярбургу і Екацярынбургу (Сьвярдлоўская вобласьць, Уральская фэдэральная акруга)[22].

19 лістапада 2011 г. тэлеканал перайшоў на кругласутачнае вяшчаньне[23]. 1 красавіка 2012 г. пачалося вяшчаньне ў Эўрапейскім Зьвязе праз спадарожнік «Hot Bird(en)»[24]. 1 студзеня 2013 г. тэлеканал зьмяніў назоў на «Беларусь 24»[25].

10 чэрвеня 2021 году канал быў забаронены да рэтрансьляцыі ва Ўкраіне: па выніках маніторынгу Нацыянальная рада па пытаньнях тэлебачаньня й радыёвяшчаньня выявіла паказ у этэры праграмаў з удзелам актораў з пераліку асобаў, якія ствараюць пагрозу нацбясьпекі Ўкраіны(uk), а таксама сюжэтаў, якія распальвалі варожасьць і ўтрымлівалі дэзынфармацыю[26]. Рэтрансьляцыя каналу вялася зь ліпеня 2015 году[26].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads