Беларусь 3

From Wikipedia, the free encyclopedia

Беларусь 3
Remove ads

«Белару́сь 3» — культурна-асьветніцкі тэлеканал Белтэлерадыёкампаніі, заснаваны ў лютым 2013 году.

Хуткія факты Краіна, Зона вяшчаньня ...

Першы лічбавы тэлеканал Рэспублікі Беларусь. Вяшчае на беларускай і расейскай мовах.

Remove ads

Гісторыя

Тэлеканал пачаў сваё вяшчаньне 8 лютага 2013 у 7:50 паказам Гімна Рэспублікі Беларусь, далей этэр працягнуў дакумэнтальны фільм АТН «Горацкія пацехі» з цыклю «Зямля беларуская». Вяшчаньне сканчаецца пасьля апоўначы. У пэрспэктыве канала паказ мастацкіх фільмаў і сэрыялаў, экранізацыяў літаратурных твораў. Тэлеканал «Беларусь 3» — першы лічбавы канал беларускай тэлевізіі, які трансьлюецца ў якасьці восьмага слота ў складзе першага мультыплекса, у бясплатным пакеце лічбавых тэлевізійных праграм.

На верасень 2013 году тэлеканал налічваў 32 штатныя супрацоўнікі[2]. На 2016 год тэлеканал «Беларусь 3» здымаў і паказваў канцэрты і спэктаклі, у тым ліку опэры. Таксама прысутнічалі мастацкія фільмы паводле клясычных літаратурных твораў і клясыка кінэматографа. Перадачы тэлеканала разьмясьцілі на вэб-бачыне 3bеlаrus.bу і канале ў «Ютубе». Па выніках 3-гадовай дзейнасьці найбольш прагляданымі перадачамі былі: «Подых струн», «Размаўляем па-беларуску», «Бард-парад», гіт-парад «Сто песень для Беларусі», «Камэртон», «Дыяблог» і «Наперад у мінулае»[3]. У 2017 годзе каля 75% перадачаў уласнай вытворчасьці тэлеканала «Беларусь 3» былі беларускамоўнымі. Пагатоў штодзённае вяшчаньне тэлеканала па-беларуску склала 32% агульнага аб’ёму, што перавышала 5 гадзінаў за содні[4].

Штодзённая аўдыторыя канала ацэньваецца ў больш за 850 тыс. гледачоў[5].

Remove ads

Праграмы

Ранейшыя перадачы

  • «Дыя@блог» (панядзелак-чацьвер; вядоўцы — Навум Гальпяровіч, Сяргей Макарэй, Аляксандар Цярэшчанка, Тацяна Сівец і Стэла Чыркова) (бел.)
  • «Зямля беларуская»
  • «Культпрасьвет» (нядзеля, 22:10; вядоўцы — Аляксандар Дамарацкі і Андрэй Мукавозчык) (бел.)
  • «Размаўляем па-беларуску» (субота, 10:55; вядоўца Алена Трацэнка) (бел.)
  • «Росчырк часу»
  • «Слоўца»
  • «Таямніца душы» (нядзеля, 8:00) (бел.)
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads