Раман Баркоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Раман Тарасавіч Баркоўскі (па-ўкраінску: Роман Тарасович Борковський; 24 студзеня 1915, с. Вялікі Глыбочак, Каралеўства Галіцыі і Ладамэрыі, Аўстра-Вугорская імпэрыя — 6 жніўня 1996, Нью-Ёрк, ЗША) — бібліятэкар, грамадзкі дзеяч.

Біяграфія

Вучыўся ва ўкраінскамоўнай гімназіі ў Тарнопалі (да 1930), ва Львоўскім унівэрсытэце на факультэце права (1934—1937), закончыў Украінскі вольны ўнівэрсытэт у Мюнхэне (Нямеччына, 1949) ды Калюмбійскі ўнівэрсытэт у Нью-Ёрку (ЗША, 1959). З 1955 году жыў ў ЗША. З 1957 году працаваў у Нью-Ёрскай публічнай бібліятэцы, быў чальцом яе праўленьня. Старшыня Ўкраінскай асацыяцыі бібліятэкараў (1956—1972). Чалец асацыяцыі «За вольную Ўкраіну» (з 1961). Чалец Палітычнай Рады АУН ды Ўкраінскай галоўнай вызвольнай Рады.

Remove ads

Літаратура

  • Панченко О. І. Борковський Роман Тарасович. // Енциклопедія сучасної України. Т. 3. Київ. 2004. С. 321.
  • Гринівський С. Борковський Роман Тарасович // Тернопільський енциклопедичний словник. Тернопіль. Т. 1. 2004.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads