Аляксандар Турчын

дзяржаўны дзяяч Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандар Турчын
Remove ads

Аляксандар Генрыхавіч Турчын (нар. 1975, Наваградак, Гарадзенская вобласьць, цяпер Беларусь) — дзяржаўны дзяяч Беларусі.

Хуткія факты 11-ы прэм'ер-міністар Беларусі, Прэзыдэнт ...

Былы кіраўнік Апарату Савету міністраў Беларусі (2016—2018) і 8-ы старшыня Менскага абласнога выканаўчага камітэту (2019—2025). 11-ы прэм'ер-міністар Беларусі (ад 2025 году). Кавалер Ордэну Айчыны ІІІ ступені (2024).

Remove ads

Жыцьцяпіс

У 1997—1998 гадох працаваў кіраўніком крамы калгасу «Авангард» (Брольнікі, Наваградзкі раён). У 1999—2002 годзе працаваў у Дзяржаўным падатковым камітэце Беларусі падатковым інспэктарам па Наваградзкім раёне. У 2002 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт[1].

У 2003—2004 гадох займаў у кантрольна-рэвізійнай управе Міністэрстве фінансаў Беларусі пасаду галоўнага кантралёра-рэвізора па Гарадзенскай вобласьці. У 2004—2010 гадох быў начальнікам фінансавага аддзелу Карэліцкага раённага выканаўчага камітэту. У 2009 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі[1].

У 2010—2015 гадох працаваў у Менскім абласным выканаўчым камітэце спачатку старшынёй камітэту эканомікі, а з 16 лістапада 2012 году намесьнікам старшыні Менаблвыканкаму[2]. Ад 25 чэрвеня 2015 году[3] па 2016 год быў памагатым прэзыдэнта Беларусі ў якасьці галоўнага інспэктара па Гомельскай вобласьці. У 2016—2018 гадоў быў кіраўніком Апарату Савету міністраў Беларусі. У 2018—2019 гадох займаў пасаду 1-га намесьніка старшыні ўраду Беларусі. Ад 2019 па 10 сакавіка 2025 году ўзначальваў Менскі аблвыканкам. У сьнежні 2024 году атрымаў ордэн Айчыны ІІІ ступені. 10 сакавіка 2025 году ўзначаліў Савет міністраў Беларусі[1].

Remove ads

Міжнародныя санкцыі

17 сьнежня 2020 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[4]. 26 студзеня 2021 году да санкцый ЭЗ супраць Турчына далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[5]. Вялікабрытанія ўнесла Турчына ў свой санкцыйны сьпіс 18 лютага 2021 году[6], Швайцарыя — 22 сакавіка 2021 году[7].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads