Раман Козел
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раман Козел (нар. 7 лютага 1997 году) — беларускі футбаліст, абаронца клюбу «Ніва» з Доўбізны.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Козел быў выхаванцам берасьцейскага «Дынама», дзе выступаў за клюбны дубль. У 2015—2016 гадах не гуляў праз службы ў войску. У пачатку 2017 году перайшоў у клюб Першай лігі «Слонім-2017», дзе быў трывалым гульцом асновы і дапамог камандзе паводле вынікаў першай паловы сэзону апынуцца сярод лідэраў турніру. У ліпені 2017 году стаў гульцом сталічных «Крумкачоў»[2]. 29 ліпеня 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, правёўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы супраць «Віцебску» (2:2). Пазьней замацаваўся ў якасьці асноўнага правага абаронцы каманды. У пачатку 2018 году рыхтаваўся да новага сэзону з «Крумкачамі», аднак пасьля ўзнікненьня ў клюба праблемаў з атрыманьнем ліцэнзіі на ўдзел у Найвышэйшай лізе ў сакавіку 2018 году далучыўся да «Белшыны», зь якой неўзабаве склаў кантракт[3]. У складзе бабруйскага клюбу замацаваўся ў першай адзінаццатцы.
У студзені 2019 году далучыўся да берасьцейскага «Руха»[4]. Аднак ня здолеў замацавацца ў складзе, згуляў толькі ў двух матчах у Першай лізе і ў адным матчы Кубка Беларусі. У ліпені 2019 году пакінуў берасьцейскую каманду[5] і неўзабаве стаў гульцом мікашэвіцкага «Граніта»[6], дзе замацаваўся ў пачатковым складзе. У лютым 2020 году падпісаў новы кантракт з «Гранітам»[7], аднак ужо ў красавіку зь фінансавых чыньнікаў пакінуў каманду[8] і неўзабаве далучыўся да клюбу ««Дынама-Берасьце-1960» з Другой лігі.
У пачатку 2021 году праходзіў прагляд у берасьцейскім «Дынама», а ў красавіку стаў гульцом «Слоніма-2017», дзе трывала гуляў у стартавым складзе. У красавіку 2022 году далучыўся да «Нівы» з Доўбізна.
Міжнародная
10 лістапада 2017 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць зборнай Летувы на пазыцыю апорнага паўабаронцы.
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads