Раман Юзапчук
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рама́н Юзапчу́к (нарадзіўся 24 ліпеня 1997 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца расейскага клюбу «Сокал» (у арэндзе зь «Хімкаў») і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пачынаў займацца футболам у магілёўскай СДЮШАР-7, аднак яшчэ юнаком ў менскае «Дынама». У 2014 годзе пачаў выступаць за дубль менчукоў, дзе хутка замацаваўся ў складзе. У сэзоне 2015 году гуляў у Першай лізе за «Бярозу-2010», куды часьцяком выпраўляліся дынамаўскія маладыя гульцы. Па заканчэньні сэзону бярозаўскі клюб спыніў існаваньне, і Раман вярнуўся ў Менск, дзе зноў стаў выступаць за дубль. Часам прыцягваўся да трэнаваньняў з асноўнай камандай, аднак гэтак і не згуляў за яе.
У ліпені 2017 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў менскае «Дынама»[4] і неўзабаве перайшоў да берасьцейскага «Дынама»[5]. У другой палове 2017 году гуляў за дубль, часам зьяўляўся на лаве запасных у асноўнай камандзе. Да сэзону 2018 году рыхтаваўся разам з асновай дынамаўцаў. Дэбютаваў у галоўнай дружыне 2 траўня 2018 году ў паўфінальным матчы Кубка Беларусі супраць магілёўскага «Дняпра» (4:1), адзначыўся ў гэтай сустрэчы дублем. 12 траўня дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы супраць «Віцебску» (3:1), правёўшы на пляцоўцы першы тайм і на 9-й хвіліне адкрыў лік у сустрэчы. У далейшым стаў трывала зьяўляцца ў асноўнай камандзе. У сэзоне 2019 году звычайна выкарыстоўваўся ў ратацыі, выходзячы на замену.
У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт зь берасьцейскім клюбам да ліпеня 2022 году[6]. У сэзоне 2020 году трывала замацаваўся ў стартавым складзе «Дынама», стаў выкарыстоўвацца звычайна на пазыцыі абаронцы. У студзені 2021 году стаў трэнавацца зь берасьцейскім «Рухам» і неўзабаве склаў угоду з клюбам[7]. Быў трывалым гульцом стартавага складу і гэтае берасьцейскае дружыны. У пачатку 2022 году рыхтаваўся да новага сэзону з «Рухам», а ў сакавіку, пасьля таго як клюб зьняўся з розыгрышу Найвышэйшай лігі, склаў двухгадовы кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[8]. Замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог «Шахцёру» стаць чэмпіёнам Беларусі.
У лютым 2023 году перайшоў у маскавіцкае «Тарпэда»[9]. У студзені 2024 году склаў працоўную дамову на 2,5 гады з «Хімкамі»[10]. У канцы жніўня стала вядома, што гулец на правах арэнды далучыцца да расейскага «Сокала», стаўшы пятым футбалістам клюбу[11].
Міжнародная
У кастрычніку 2015 году ў складзе зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы, у тым ліку адзначыўся дублем у матчы супраць зборнай Бэльгіяі (2:2). 26 сакавіка 2017 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 гадоў), выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць зборнай Латвіі (3:4).
26 лютага 2020 году дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Баўгарыі (1:0), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме.
Remove ads
Дасягненьні
«Дынама» Берасьце:
- Чэмпіён Беларусі: 2019
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2018
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2019, 2020
- У сьпісе 22 найлепшых гульцоў чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads