Рамонь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рамонь
Remove ads

Рамонь (па-расейску: Рамонь) — мястэчка ў Расеі, адміністрацыйны цэнтар Рамонскага раёну Варонескай вобласьці. Насельніцтва складае 8404 чалавекі паводле зьвестак за 2017 год. Мястэчка разьмешчана на рацэ Варонеж у 37 км на поўнач ад гораду Варонеж.

Хуткія факты

Упершыню згадваецца ў 1613 годзе як сяло[2]. Сяло ўзьнікла ў канцы XVI стагодзьдзя на месцы зьнішчанага мангола-татарамі ў XIII стагодзьдзі паселішча Родня. У канцы XVII стагодзьдзя паводле ўказаньню Пятра I у Рамоні была пабудаваная карабельная вэрф. У 1895 годзе была закладзена дасьледча-вытворчая станцыя па вырошчваньні цукровых буракоў, што было абумоўлена пашырэньнем цукровай вытворчасьці на Рамонскім цукровым заводзе. У 1912 годзе станцыя атрымала статус дасьледча-сэлекцыйнай, дзе да гэтага часу ў поўнай меры была адпрацаваная тэхналёгія адбору найбольш прадуктыўных гатункаў цукровых буракоў. Увосень 1959 году дасьледчую станцыю наведаў з працоўным візытам Мікіта Хрушчоў. На сёньня цукровы завод ліквідаваны.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads