Рамэлю Люкаку

бэльгійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Рамэлю Люкаку
Remove ads

Рамэ́лю Мэна́ма Люка́ку (па-француску: Romelu Menama Lukaku; нар. 13 траўня 1993 году, Антвэрпэн, Бэльгія) — бэльгійскі футбаліст, нападнік італьянскага клюбу «Напалі» і нацыянальнай зборнай Бэльгіі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Thumb
Рамэлю Люкаку (2012 год).

Калі Люкаку споўнілася 16 гадоў 13 траўня 2009 году, ён падпісаў прафэсійны кантракт з «Андэрлехтам» да 2012 году[4]. Праз 11 дзён ён дэбютаваў у чэмпіянаце Бэльгіі матчам 24 траўня супраць «Стандарду», выйшаўшы на 69-й хвіліне замест абаронцы Віктара Бэрнардэса[5]. «Андэрлехт» прайграў матч зь лікам 1:0.

На наступны сэзон Рамэлю стаў гульцом асноўнага складу, забіўшы свой ​​першы гол на высокім узроўні ў матчы супраць «Зюльтэ-Варэгему» на 89-й хвіліне. Усяго за сэзон Про Лігі 2009—2010 гадоў Рамэлю забіў 15 галоў і яшчэ 4 у матчах Лігі Эўропы.

У жніўні 2011 году Люкаку далучыўся да ангельскага «Чэлсі». Лёнданскі клюб выкупіў трансфэр гульца за 12 млн эўра. Люкаку атрымаў 18 нумар і падпісаў кантракт на пяць гадоў. Дэбютаваў у хатнім матчы супраць «Норыдж Сіці» (2:1) на 83-й хвіліне, выйшаўшы на замену Фэрнанда Торэсу[6].

Аднак замацавацца футбаліст у «Чэлсі» ня здолеў, таму некалькі гадоў праводзіў у арэндах у іншых ангельскіх клюбах. 30 ліпеня 2014 году «Эвэртан» абвесьціў пра падпісаньне зь Люкаку пяцігадовага кантракту. Сума трансфэру склала 28 млн фунтаў. У 2019 годзе перайшоў у клюб «Інтэрнацыянале Мілян»[7].

Міжнародная

24 лютага 2010 году Люкаку дэбютаваў у складзе зборнай Бэльгіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Харватыі[8]. 17 лістапада 2010 году адзначыўся першымі двума галамі ў таварыскім матчы супраць зборнай Расеі.

Remove ads

Дасягненьні

«Андэрлехт»:

«Чэлсі»:

«Інтэрнацыянале»:

«Напалі»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads