Расасенка
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раса́сенка — рака ў Беларусі, левы прыток Дняпра. Цячэ ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 43 км. Плошча вадазбору 271 км². Выдатак вады ў вусьці 1.7м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4‰.


Remove ads
Агульныя зьвесткі
Выцякае за 1 км на ўсход ад вёскі Пішчыкаў, цячэ схіламі Горацка-Амсьціслаўскай узвышанай раўніны на захадзе Смаленскага ўзвышша. Упадае ў Дняпро каля вёскі Расасна. Даліна ў верхняй плыні трапэцападобная з стромкімі схіламі шырынёй да 2 км. Абалона двухбаковая, або чаргуецца па берагох, вузкая шырынёй да 100 м, сухая, зарослая хмызьняком. Рэчышча зьвілістае, пяскова-камяністае, шырынёй 5—7 м, у ніжняй плыні да 10 м. На пэрыяд веснавога разводзьдзя прыпадае ва 60% гадавога сьцёку[1].
Найбольшыя прытокі
- Правыя:
- Лукі. Пачынаецца ў ваколіцах вёскі Цыбульскіх. Даўжыня 10 км.
- Любкіньня. Пачынаецца ў ваколіцах вёскі Ляхаўкі, 2 км на паўдзень. Даўжыня 8.4 км.
- Перавалочка. Пачынаецца ў ваколіцах вёскі Ляхаўкі, 1.5 км на паўднёвы ўсход. Даўжыня 19 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3‰. Вадазбор 62 км², пад лесам 18%.
- Мілкаўка. Пачынаецца ў ваколіцах вёскі Слабады, 2 км на паўднёвы ўсход. Даўжыня 6.8 км.
- Сімоніха. Пачынаецца ў ваколіцах вёскі Казьянаў, 0.8 км на паўночны ўсход. Даўжыня 4.8 км.
- Левыя:
- Трань. Пачынаецца ў ваколіцах вёскі Пагодзіна. Даўжыня 4 км.
- Шчавоня. Пачынаецца ў ваколіцах вёскі Барсукоў. Даўжыня 13 км.
- Баброўка. Пачынаецца ў ваколіцах вёскі Чырвонай Слабады. Даўжыня 6 км.
Remove ads
На рацэ
Расасенка
Вёскі: Пішчыкі, Чырына, Быстрыёўка, Пуцяціна, Зарубы, Вежкі, Слатаўшчына, Казарынава, Міхалінава, Русаны, Казьяны, Ваўкулакава, Хандогі, Вусьце, Расасна.
Левыя прытокі
- Трань. Вёскі: Пагодзіна,Юкава, Слатаўшчына.
- Шчавоня. Вёскі: Барсукі, Бяскі, Гуракі, Пецькі, Міхалінава, Казарынава.
- Баброўка. Вёска Баброва.
Правыя прытокі
- Лукі. Вёскі: Волева, Цыбульскія, Кляны.
- Любкіньня. Вёскі: Парфенаўка, Ляхаўка, Хаетчына.
- Перавалочка. Вёскі: Кулакоўшчына, Коршыкава, Дзям’янкава, Парфенкава, Казарынава
- Бабравец. Вёскі: Лаўкі, Ліцьвінава.
- Мілкаўка. Вёскі: Вусьце, Слабада.
- Сімоніха. Вёска Вусьце.
Remove ads
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
У межах вадазбору ёсьць наступныя помнікі археалёгіі, гісторыі, мастацтва, культуры і прыроды ў паселішчах па берагах Расасенкі і яе прытоках.
- Баброва: гарадзішча ў цэнтры вёскі, на паўднёвым беразе Бабровенкі; помнік на братэрскай магіле 1710 воінаў, што загінулі ў 1943—1944 г.
- Вежкі — Гарадзішча за 0,5км на поўнач ад вёскі, ніжэй моста, на пойме правага берага.
- Казьяны — станцыя на паштовым тракце Ворша — Дуброўна — Ляды — Смаленск; абэліск на магіле капітана Б.У. Загорскага, які загінуў у 1943 г.
- Кляны — помнік на братэрскай магіле 149 воінам, што загінулі ў 1943—1944 г.; радзіма драматурга Алеся Дударава.
- Ліцьвінава (не існуе з 1970-х) на левым беразе ручая Бабравец. Радзіма паэта Сяргея Ракіты — псэўданім Сяргея Васільевіча Законьнікава(1909—1942).
- Міхалінава: абэліск на братэрскай магіле 40 воінам, што загінулі ў 1943—44 г.
- Пішчыкі: радзіма доктара філялягічных навук, прафэсара Аляксея Груцы (1924—2017).
- Чырына: гарадзішча за 1,5км на паўднёвы захад ад вёскі, на правым беразе ручая Ліпіца (правы прыток Расасенкі).
Страчаная спадчына
- Царква Сьвятога Юрыя ў былым мястэчку Расасна.
- Сьвята-Духаўская царква ў вёсцы Міхалінава
- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Ліцьвінава.
- Царква Ўзьнясеньня Гасподняга ў вёсцы Чырына.
- Расасенка
- Расасна
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads