Ліцьвінава (Дубровенскі раён)
былая вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ліцьві́нава[2][3][a] — колішняя вёска ў Зарубскім сельсавеце Дубровенскага раёну Віцебскай вобласьці. Знаходзілася на левым беразе ручая Бабравец — правы прыток Расасенкі. Найбіжэйшыя вёскі: Лаўкі, Калінаўка (Кабылеі).
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Ліцьвінава ў складзе Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага вядома з XVII стагодзьдзя. Першае ўпамінаньне 1607 год — уласнасьць Яна сына Яна Глябовіча ў межах Дубровенскага графства.[1] У XVIII стагодзьдзі ў валоданьні Сапегаў, маёнтак Дуброўна.[5]
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 28 траўня 1772 году Ліцьвінава ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. 9 кастрычніка 1972 году ўтворана Аршанская правінцыя. З 22 сакавіка 1777 году да 10 студзеня 1778 году ў складзе Аршанскага павету Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва, 10 студзеня 1778 — 12 сьнежня 1796). З 12 сьнежня 1796 па 27 лютага 1802 году Аршанскім павеце Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 году Ліцьвінава ў Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні.
26 сьнежня 1861 году мястэчка Горкі перавялі ў стан павятовага гораду і ўтварылі з частак Аршанскага, Магілёўскага і скасаванага Копыскага паветаў Горацкі павет. Ліцьвінава апынулася ў складзе Холбнянскай воласьці Горацкага павету.[6]
25(12) красавіка 1863 году ў сядзібе Ліцьвінава, уласнасьць губэрнскага сакратара, кандыдата ў міравыя пасярэднікі Горацкага павету Зьдзіслава Міткевіча[7], упаўнаважаны Літоўскім правінцыйным камітэтам Людвік Зьвяждоўскі і камандзіры атрадаў паўстанцаў у Магілёўскай губэрні Ігнат Будзіловіч, Тамаш Грыневіч, Станіслаў Дзержаноўскі, Ян Жукоўскі, Канстанцін Жэброўскі, Язэп Сьлежаноўскі, Антон Алендскі, Ян Манцэвіч, Міхал Манцэвіч, Уладзімер Корсак вызначалі час пачатку паўстаньня ў ноч зь 7 на 8 траўня (з 24 на 25 красавіка).[8]
Маёнтак Ліцьвінава Горцкага павету Холбнянскай воласьці канфіскаваны ў дзяржаўны скарб Расеі ў 1864 годзе[9].
Удава правадзейнага стацкага дарадцы Сафія Іванаўна Лідава і тры яе дачкі Аляксандра Аляксандраўна, Капіталіна Аляксандраўна і Зінаіда Аляксандраўна атрымалі ў 1873 годзе ў спадчыну 850 дзесяцін зямлі ў маёнтку Ліцьвінава.[10][b]
У 1910 годзе сяляне валодалі 259 дзесяцінамі зямлі. Маёнтку, уласнасьць Лідавай, належала 130 дзесяцін зямлі. Сядзіба Ліцьвінава — уласнасьць сям’і Лідавых.[12]
Remove ads
Насельніцтва
- 1857 год — 97 чалавек[13].
- 1886 год — 130 чалавек, 21 хата, 2 царквы, багадзельня[14].
- 1910 год — 92 мужчыны, 102 жанчыны, 30 хат.[12]
З 70-х гадоў XX стагодзьдзя не існуе.
Страчаная спадчына
- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла.[13] У XVIII стагодзьдзі парафія Беларускай грэка-каталіцкай царквы (БГКЦ).[5]
Асобы
- Сяргей Ракіта — беларускі пісьменьнік
Заўвагі
- У афіцыйным даведніку[4], выдадзеным у 2009 годзе, выкарыстоўваецца назва Літві́нава, аднак цяпер, згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г. № 420-З «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», гэтая назва зьяўляецца састарэлай.
- Кіраўнік губэрнскай управы дзяржаўнай маёмасьці Аляксандар Лідаў (па-расейску: Лидовъ, Александръ Ивановичъ) — з 1870 году стацкі саветнік, на пасадзе з 11 красавіка 1866 году, на сужбе 32 гады, выхаванец гімназіі, Ордэн Св. Ганны 2-й ступені, знак пашаны за 15 гадоў беззаганнай службы, мэдаль у памяць вайны 1853—56 гадоў, атрымліваў 4122 рублі 22 капейкі.[11]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads