Сяргей Ракіта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Ракіта (сапр. Сяргей Законьнікаў; 1909, вёска Ліцьвінава, цяпер Зарубскі сельсавет, Дубровенскі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь — 1942, ст. Сухабязводнае, цяпер Ніжагародзкая вобласьць, Расея) — беларускі паэт. Іншыя псэўданімы і крыптанімы: Асот, Сяргей; С. Асот; Ракіта, С; Ракіта, Сяргей; Ракіта, С.; Р. С.[1].
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся 15 кастрычніка 1909 году ў вёсцы Ліцьвінава Холбнянскай воласьці, Горацкага павету, Магілёўскай губэрні ў сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую школу ў Ліцьвінаве й Новатухінскую школу другой ступені ў 1925 годзе. Быў сакратаром мясцовай камсамольскай ячэйкі, у 1927 выбраны чальцом аршанскага акруговага камітэту ЛКСМБ. Будучы вучнем, пісаў даклады ў Аршанскую акруговую газэту «Камуністычны шлях», часопіс «Малады араты»[2] . У 1929 годзе накіраваны на работу ў рэдакцыю Гомельскай абласной газэты «Палеская праўда». З 1930 году зьяўляўся кіраўніком Гомельскай філіі БелАПП. Служыў у Чырвонай Арміі з 1932году па 1933 год. Працаваў у Менску ў рэдакцыях газэт, на Беларускім радыё, у Дзяржаўным выдавецтве Беларусі, адначасова вучыўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі імя С. М. Кірава[3].
20 кастрычніка 1936 году арыштаваны ў Менску па адрасе: вул. Гарбарная, д. 33, кв. 8. 3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Сяргея Ракіты прадугледжвалася «спальваць»[4]. 5 кастрычніка 1937 году асуджаны пазасудовым органам НКУС як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасьць» да 10 гадоў зьняволеньня. Працаваў на лесапавале ў Горкаўскай вобласьці. Загінуў 23 сакавіка 1942 году. Рэабілітаваны пасьмяротна прэзыдыюмам Вярхоўнага суда БССР 29.12.1954. Асабовая справа Р. № 9935-с з фатаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[5].
Remove ads
Творчасьць
Увесну 1927 году газэта «Чырвоная зьмена» надрукавала верш Сяргея Ракіты «Вітаньне». Наступны верш «Бяжы мой конь…» не падышоў да друку[6].
![]() |
«Вітаньне» Ей аднэй, дарагой Ей з прыгожай парой. Чад сірэневы пойдзе |
![]() |
—«Чырвоная зьмена», 6 сакавіка 1927 году, № 28 (410), с. 3[7] |
У, наступны, 1928 год Сяргей Ракіта дэбютаваў у часопісе «Аршанскі маладняк» пад уласным прозьвішчам вершам, які стаў праграмным на некалькі наступных гадоў жыцьця.
![]() |
…Шматчаканы новы
Прамяністы дзень. Дзень ня той, што ўчора Плакаў недародам І ў парванай сьвітцы На марозе стыў— Новы дзень электрыкі, Фабрык і заводаў, Дзень шумліва сьпелых Ураджайных ніў… |
![]() |
—«Аршанскі маладняк», 1928 год, № 7, с. 63 |
Паэт шчыра, натхнёна, усім сваім, талентам служыў ідэі стварэньня новага мастацтва ў барацьбе за перамогу над старым сьветам, ствараючы пры гэтым узоры «пралетарскай паэзіі». Яго жыцьцё й творчасьць непадзельныя ад свайго часу. Гэтым тлумачыцца агітацыйны й дэкляратыўны характар многіх яго вершаў, матывы супрацьпастаўленьня «ганебнага ўчора» «шчасьліваму сёньня». Паэт ня ведаў тады, што гэта быў палон ілюзіяў і мрояў.
![]() |
«Ліст да сына» Было ўсяго: |
![]() |
Remove ads
Бібліяграфія
|
Крытыка, рэцэнзіі
|
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads