Расмус Сандын
швэдзкі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ра́смус Санды́н (па-швэдзку: Rasmus Sandin; нар. 7 сакавіка 2000 году) — швэдзкі хакеіст, абаронца клюбу «Вашынгтон Кэпіталз» з Нацыянальнае хакейнае лігі. Быў абраны на драфце НХЛ у 2018 годзе клюбам «Таронта Мэйпл Ліфс» у першым раўндзе пад агульным нумарам 29.
Remove ads
Кар’ера
Юнаком дэбютаваў на радзіме ў клюбе «Рэгле», але доўга ў клюбе не затрымаўся, бо накіраваўся за акіян. 22 чэрвеня 2018 году Сандын быў абраны клюбам «Таронта Мэйпл Ліфс» у першым раўндзе пад агульным нумарам 29[3]. У выніку швэд склаў трохгадовы кантракт з клюбам. Падчас падрыхтоўчага лягеру быў пераведзены ў фарм-клюб «Таронта Марліс», які выступае ў Амэрыканскае хакейнае лізе[4]. У 44 гульнях рэгулярнага сэзону Сандын скончыў сэзон 2018—2019 гадоў з шасьцю галамі і 28 пунктамі. 2 кастрычніка 2019 году гулец дэбютаваў ў асноўнай дружыне НХЛ, зьявіўшыся ў матчы супраць «Атавы Сэнатарз». У гэтай сустрэчы абаронца зарабіў галявую перадачу[5]. 27 студзеня 2020 году хакеіст закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ, улучыўшы яе ў браму «Нэшвіл Прэдатарз»[6]. Цягам сэзону 2022—2023 гадоў быў абменены ў «Вашынгтон Кэпіталз» на свайго земляка Эрыка Густафсана, а таксама выбар у першым раўндзе драфта ў 2023 годзе[7].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads