Рафаэль ван дэр Ваарт

нідэрляндзкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Рафаэль ван дэр Ваарт
Remove ads

Рафаэль Фэрдынанд ван дэр Ваарт (па-нідэрляндзку: Rafael Ferdinand van der Vaart; нар. 11 лютага 1983 году, Гээмскерк, Нідэрлянды) — нідэрляндзкі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў. Выхаванец футбольнай школы амстэрдамскага «Аяксу». Адрозьніваецца высокім майстэрствам выкананьня штрафных удараў і добрай тэхнікай. За зборную гуляў на Эўра-2004, чэмпіянаце сьвету 2006 году, Эўра-2008 і на чэмпіянаце сьвету 2010 году, дзе Нідэрлянды занялі другое месца.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Клюбная кар’ера

«Аякс»

У дзесяць гадоў Рафаэль ван дэр Ваарт трапіў на прагляд у амстэрдамскую школу аднаго з наймацнейшых клюбаў краіны, «Аякс». Ягоныя здольнасьці зрабілі ўражаньне на трэнэраў дзіцячай каманды, і маладога футбаліста прынялі ў школу. У сямнаццаць гадоў Рафаэль дэбютаваў за галоўную каманду «Аяксу» ў нічыйным (1:1) матчы з «Дэн Босхам» у сэзоне 1999—2000 гадоў. Хоць ён гуляў са стараннасьцю, дэманструючы добрую тэхніку, на поле ў тым сэзоне ён больш не выходзіў.

У сэзоне 2001—2002 гадоў ван дэр Ваарт павінен быў стаць адным зь лідэраў каманды, аднак ён атрымаў сур’ёзнае пашкоджаньне мэніска, якое запатрабавала апэрацыі й працяглай рэабілітацыі.

«Гамбург»

Ван дэр Ваарт нечакана для ўсіх перайшоў у «Гамбург» 1 ліпеня 2005 году. Меркавалася, што ён папоўніць склад аднаго зь вядучых клюбаў Эўропы, да ліку якіх «Гамбург» на той момант ня ставіўся — магчымымі кандыдатамі на перамогу ў барацьбе за маладога й пэрспэктыўнага паўабаронцы лічыліся «Барсэлёна», мадрыдзкі «Рэал» і «Манчэстэр Юнайтэд».

«Рэал Мадрыд»

5 жніўня 2008 году ён падпісаў з клюбам «Рэал Мадрыд» пяцігадовы кантракт, сума трансфэру склала больш за 15 млн эўра[4]. 14 верасьня Рафаэль дэбютаваў у гішпанскай Прымэры й адзначыўся забітым голам у матчы супраць «Нумансіі».

«Тотэнгэм Готспур»

31 жніўня 2010 году Рафаэль ван дэр Ваарт быў падпісаны ангельскай камандай «Тотэнгэм Готспур».

Вяртаньне ў «Гамбург»

31 жніўня 2012 году ван дэр Ваарт вярнуўся ў свой ​​былы клюб «Гамбург»[5].

Remove ads

Зборная

Рафаэль ван дэр Варта дэбютаваў за нацыянальную зборную Нідэрляндаў у матчы з камандай Андоры 6 кастрычніка 2001 году.

Дасягненьні

Аякс:

Рэал:

  • Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2008

Асабістае жыцьцё

Рафаэль ёсьць сынам гішпанкі й нідэрлянца. 10 чэрвеня 2005 году Рафаэль ажаніўся на Сыльвіі Мэйс, нідэрляндзкай акторцы й тэлевядучай. 27 траўня 2006 году ў іх нарадзілася першае дзіця, сын Даміян Рафаэль. Сыльвія нядрэнна валодае футбольным мячом, але пачала сваю кар’еру як топ-мадэль[6].

Ван дэр Ваарт зьяўляецца прыхільнікам дартсу, ён нават наведваў прафэсійны турнір па гэтай гульні[7].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads