Рачэнскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Любанскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рачэ́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Рачэнь.
Remove ads
Гісторыя
20 жніўня 1924 году створаны Рачэнскі сельсавет у складзе Любанскага раёну Слуцкай акругі. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Бабруйскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Любанскім раёне Менскай вобласьці. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Бабруйскай вобласьці, з 8 студзеня 1954 году ў Менскай вобласьці.
У 1971 годзе скасаваны хутары Васькава Гара, Кацічава і Сьвісціна[1], у 1980 годзе — хутар Папарыха[2].
28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя населеныя пункты Асавец, Барок, Дубілаўка, Жораўка, Ляхаўка, Песчанец 1, Песчанец 2, Слабодка, Турок, Фёдараўка ліквідаванага Ляхаўскага сельсавету[3].
27 лістапада 2018 году зьліквідаваны хутар Каценін.[4]
Remove ads
Насельніцтва
Паводле перапісу 2009 году насельніцтва сельсавета (32 населеныя пункты) — 3039 чалавек[5], зь іх 97,3 % — беларусы[6].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads